Палітзняволеную Аксану Ляпко асудзілі на тры гады калоніі
https://spring96.org./be/news/116289
2024
2024-09-23T09:59:21+0300
2024-09-23T09:59:21+0300
2024-09-23T10:00:01+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/liapko.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Гродненскім абласным судзе 20 верасня скончыўся судовы працэс над палітзняволенай Аксанай Ляпко паводле ч. 2 і ч. 1 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Суддзя Валерый Раманоўскі асудзіў пяцідзесяцігадовую жанчыну на тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Пракурор Дзяніс Корда запытваў для жанчыны 3 гады і 6 месяцаў калоніі.
Як вядома, Аксану Ляпко затрымалі 23 студзеня 2024 года ў межах так званага “Рэйду па салідарнасці” (рэйду па сваяках і блізкіх палітвязняў і атрымальнікаў дапамогі ад IneedHelp).
Месца ўтрымання: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1