viasna on patreon

Новыя затрыманні і абнаўленне "экстрэмісцкага спісу": хроніка пераследу 28 верасня – першага кастрычніка

2024 2024-10-01T12:00:00+0300 2024-10-01T14:01:39+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sjarozha-maza.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 28.09 - 01.10 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Жыхара Наваполацка затрымалі за тое, што ён напісаў у чат паведамленне аб жаданні ўступіць у шэрагі УСУ

Праўладныя тэлеграм-каналы першага кастрычніка паведамілі, што дома ў затрыманага знайшлі скрутак марыхуаны ў малым памеры, які затрыманаму перадаў знаёмы. Знаёмага хлопца таксама затрымалі.

"Медыязона" знайшла затрыманага ў сацсетках, там ён падпісаны як Сярожа Maza.


Мінінфармацыі прыпыніла доступ да расійскага анлайн-кінатэатра Okko

Аб гэтым стала вядома першага кастрычніка. Падставай для такога рашэння паслужыла парушэнне нормаў арт. 38 Закона аб СМІ у частцы размяшчэння на дадзеным рэсурсе забароненай інфармацыі, накіраванай на прапаганду гвалту і жорсткасці.


У Віцебску першага кастрычніка за "распаўсюд экстрэмізму" судзяць былую лекарку, 63-гадовую пенсіянерку Ірыну Атрашчонак

iryna-atraszonak.jpg
Ірына Атрашчонак

Пра гэта паведаміла "Віцебская вясна". У горадзе жанчыну ведаюць яшчэ і як удзельніцу вядомага танцавальнага ансамбля "Витебские девчата".

Судзяць жанчыну паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП у судзе Першамайскага раёна Віцебска. Справу разглядае суддзя Вольга Клімкова.

Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

У яго трапілі 390 верасня:

  • Telegram-каналы і чаты "ЧАТ Белыя Крылы Барановичи", "Дихлофос";
  • Instagram старонкі "latushka_ruch", "ineedhelp_by", "seabelpnw";
  • Facebook-старонка "Корнышев Александр";
  • Старонкі ў "Х" "Georg Shilin", "KastusSuprac", "LeŭSapega", "Hillview Holland";
  • Старонкі ў "Аднакласніках" "Речица. Без цензуры", "юрий шуман".

Дваіх сяброў затрымалі за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту

Адзін з затрыманых на "пакаяльным відэа" ад 30 верасня кажа, што зараз "вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства