viasna on patreon

Папаўненне Спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў, "хапун" у Глыбокім, суды за "экстрэмізм": хроніка пераследу 10-11 кастрычніка Дапоўнена

2024 2024-10-11T13:38:00+0300 2024-10-11T15:36:24+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/silaviki_9090.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 10-11 кастрычніка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У "Спіс экстрэмістаў" дадалі яшчэ 34 чалавекі — цяпер у ім 4523 прозвішчы 

Наталья Левая. Фото из linkedin
Наталья Левая. Фото из linkedin

11 кастрычніка МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншых, у спіс дадалі грамадзянку Расіі Дар'ю Давыдзенка-Тарасік, тэсціроўшчыцу Надзею Каранкевіч, ілюстратарку Наталлю Левую.


Ініцыятыва "Актыўным быць файна" прызнаная "экстрэмісцкім фармаваннем"

abfby.png

Адпаведнае рашэнне прынятае КДБ 8 кастрычніка. У рашэнні ведамства пазначана імя чалавека, які нібыта мае дачыненне да ініцыятывы — Юлія Міцкевіч.

Арганізацыя грамадзянскай і нефармальнай адукацыі АБФ (Актыўнымі Быць Файна) была заснавана ў Беларусі ў 2015 годзе як вынік беларуска-шведскага праекта па папулярызацыі методыкі шведскіх (навучальных) гурткоў, які пачаўся ў 2012 годзе. Да падзей 2020 года АБФ вяла сваю дзейнасць у розных гарадах Беларусі, у тым ліку ва ўсіх абласных цэнтрах. У 2021 годзе, як і большасць НДА, арганізацыя была прымусова ліквідаваная і спыніла сваю працу ў краіне, але пераадкрылася і працягвае дзейнасць як беларуская арганізацыя ў Літве, Польшчы і Грузіі.


Telegram-канал "За Союзное Государство Беларуси и России" прызналі экстрэмісцкім

Міністэрства інфармацыі 11 кастрычніка абнавіла Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

У яго ўнеслі telegram-канал "За Союзное Государство Беларуси и России". Адпаведнае рашэнне прынятае судом Мядзельскага раёну 9 кастрычніка. Зараз на гэты канал падпісаныя амаль 1700 чалавек.

Таксама ў Спіс трапілі:

  • Telegram-каналы "Vtb.nardep.online" і "Кропка";
  • Youtube-канал "ТОЧКА НЕВОЗВРАТА";
  • суполка ў "Аднакласніках" "Я-ПАТРЫЕТ. I хачу размауляць на роднай мове !!!", "Реальная Беларусь";
  • групы ў "Аднакласніках" "Туров – Родина моя", "Мы из Житкович", "Беларускi мiлiтарыст", "Беларуская мова – Белорусский язык";
  • аккаунт в TikTok "@helpsosrussia";
  • суполка ў "Укантакце" "Свабода АRT ǀ Беларусь";
  • інфармацыйная прадукцыя YouTube-канала з ідэнтыфікатарам @malina_shorts;
  • суполка ў Facebook "народная парламентская партия Республики Беларусь";
  • групаў Facebook "Беларуская служба Польскага радыё";
  • сайт "Актыўнымі быць файна" (abfby.org) і яго старонкі ў сацсетках;
  • старонкі ў "Х" "Real Dmitry Smirnov", "Сярожка", "Frederic Petit";
  • старонкі ў "Instagram" "belarus.verein.at", "genna_dii74", "volhaklaskouskaya", "lichtar_by", "belarusian_ny", "prostymi.slovami.channel", "tatsiana_ktl", "artisanaleks", "e.voevodov", "elizaveta.k.art", "maryna_singh".

Мінчанку затрымалі пасля таго, як яна не прайшла праверку пры працаўладкаванні на дзяржаўную працу

На "пакаяльным відэа" жанчыну прымусілі расказаць, што раней яна ўдзельнічала ў дзейнасці "Моладзі БНФ", а ў 2020 годзе яна нібыта прымала ўдзел у пратэстах, заклікала ў Telegram-чаце перакрываць дарогі, абражала сілавікоў. Відэа з ёй выклалі 11 кастрычніка.


У Рагачове за "лайкі" звольнілі з працы і судзяць дырэктара школы

У Рагачове звольнілі з працы дырэктара сярэдняй школы № 4 Аляксандра Лейкіна. Ён вядомы ў Рагачове не толькі як шматгадовы кіраўнік адукацыйнай установы, але і як краязнаўца. Мясцовая дзяржаўная газета шматкроць друкавала ягоныя краязнаўчыя матэрыялы пра гісторыю Рагачоўшчыны, піша "Гомельская Вясна".

На 10 кастрычніка ў судзе Рагачоўскага раёна было запланаванае пасяджэнне, на якім Аляксандра Самуілавіча планавалі судзіць паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Працэс вяла суддзя Аксана Гусева.

Крыніца ў Рагачове паведаміла, што Лейкіна пераследуюць за тое, што ён ставіў "лайкі" пад нейкімі пастамі ў сацыяльных сетках і такім чынам нібыта распаўсюджваў інфармацыю, якая змяшчалася ў тых пастах.


Ксёндз Юры Бараўнёў з Крулеўшчыны арыштаваны на 10 сутак

Пра затрыманне пробашча парафіі Сэрца Езуса ў Крулеўшчыне Докшыцкага раёна, ксяндза-каноніка Юрыя Бараўнёва стала вядома 7 кастрычніка. Пазней "Хрысціянская візія" паведаміла, што Каталіцкаму святару прызначылі 10 сутак па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).

Віцебская вобласць з'яўляецца "лідарам" па затрыманнях каталіцкіх святароў. Усяго з 2020 года праз адміністрацыйныя арышты прайшоў 31 ксёндз — з іх 13 з Віцебскай дыяцэзіі.


У Глыбокім затрымалі як мінімум пяць чалавек

Сцвярджаецца, што ўсе яны ўдзельнічалі ў паслявыбарчых акцыях пратэсту. Паводле інфармацыі "Медыязоны", адзін з затрыманых падпісаны ў сацсетках як Віталь Жыла.

Акрамя гэтага, затрымалі мужа і жонку з Глыбокага, якіх прымусілі на "пакаяльным відэа»"прызнацца ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту.

Як паведамлялася раней, па звестках "Віцебскай Вясны" затрымана 12 чалавек, у тым ліку краязнаўца і даўні грамадскі актывіст Павел Лаўрыновіч. Частку затрыманых адразу адвезлі ў Віцебскі следчы ізалятар. Ім інкрымінуюць арт. 342 КК (арганізацыя, падрыхтоўка або ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).


Кіраўніка Віцебскага рыэлтарскага агенцтва судзілі за "экстрэмізм"

У судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска 9 кастрычніка адбыўся суд над кіраўніком рыэлтарскага агенцтва Барыса Аўлукава. Яго абвінавачвалі паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Вынік суда невядомы, паведамляе тэлеграм-канал "Віцебск, я гуляю". Справу разглядаў суддзя Уладзімір Царыкаў.

Аўлукаў шмат гадоў займаецца рыэлтарскай дзейнасцю і з'яўляецца дырэктарам віцебскага агенцтва "Персанальны рыэлтар Нерухомасць".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства