viasna on patreon

Заява аб прызнанні пяці чалавек палітычнымі зняволенымі

2024 2024-10-10T19:21:00+0300 2024-10-11T10:29:16+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bobruisk_kolonija_2.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі

10 кастрычніка 2024 г.

Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі, зноў адзначаем, што пазбаўленне волі і крымінальная адказнасць за розную пратэсную актыўнасць выкарыстоўваецца ўладамі для ўціску грамадскай і палітычнай актыўнасці, іншадумства і антываенных выступаў.

Крымінальнае заканадаўства ў 2021 годзе было істотна больш жорсткім і дапоўненае новымі складамі злачынстваў, якія выкарыстоўваюцца ўладамі выключна ў мэтах палітычных рэпрэсій.

МУС і КДБ у пазасудовым парадку адвольна прызнаюць экстрэмісцкімі групы грамадзян, аб'яднаных грамадскімі або палітычнымі інтарэсамі, якія крытыкуюць дзеянні ўладаў і патрабуюць зменаў у дзяржаве і палітыцы, што ёй праводзіцца, таксама экстрэмісцкімі фармаваннямі прызнаныя некаторыя СМІ. Гэта ў сваю чаргу адкрывае шлях да адвольнага прыцягнення да крымінальнай адказнасці і пазбаўлення волі іх удзельнікаў і рэспандэнтаў у якасці непрапарцыйнай меры абмежавання права на асацыяцыю і свабоды выказвання меркаванняў.

Гэтыя абвінавачванні могуць суправаджацца адвольнымі абвінавачваннямі ў здзяйсненні іншых злачынстваў у якасці пакарання за рэалізацыю права на мірныя сходы або свабоды выказвання меркаванняў.

Так, асуджаныя і ўзятыя пад варту:

Сяргей Юнчыц паводле абвінавачвання ў фінансаванні і садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці паводле арт. 361-2 і арт. 361-4 КК;

Алена Ляснеўская паводле абвінавачванні ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці, удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак, паводле арт. 361-4, арт. 342, КК;

Ала Дзясяцік асуджаная паводле абвінавачвання ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці, абразе службовай асобы і А. Лукашэнкі, паклёпе на яго, удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, здзеку з дзяржаўных сімвалаў паводле арт. 361-4, арт. 369, арт. 368, арт. 367, арт. 342, арт. 370 КК, да трох гадоў калоніі;

Таццяна Васільева паводле абвінавачвання ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці паводле арт. 364-4 КК;

Уладзімір Лазарэвіч паводле абвінавачвання ў фінансаванні экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці, удзелу грамадзян у ваенных дзеяннях на тэрыторыі замежнай дзяржавы паводле арт. 361-2, арт. 290-1, арт. 361-3 КК.

Мы прызнаем названых людзей палітвязнямі ў адпаведнасці з п. 3.1 (а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены", і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • неадкладна вызваліць палітвязняў Сяргея Юнчыца, Алену Ляснеўскую, Алу Дзясяцік, Таццяну Васільеву, Уладзіміра Лазарэвіча;
  • неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Прававая ініцыятыва;

Lawtrend;

Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства