viasna on patreon

Палітзняволенай Паліне Шарэндзе-Панасюк прызначылі яшчэ адзін год і адзін дзень пазбаўлення волі

2024 2024-10-15T16:02:02+0300 2024-10-16T10:26:45+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/2024_10_15_palina-szarenda-panasjuk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Рэчыцкага раёна 14 кастрычнкіа асудзілі палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк паводле арт. 411 (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі) Крымінальнага кодэксу. Суддзя Станіслаў Іванюценка, які летась ужо дадаў жанчыне год зняволення, прызначыў Паліне адзін год і адзін дзень пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. 

2024_10_15_palina-szarenda-panasjuk.jpg
Паліна Шарэнда-Панасюк

Пра прысуд паведаміў у сябе на старонцы Facebook муж палітзняволенай Андрэй Шарэнда. Дзяржабвінавачанне прадстаўляў пракурор Яўген Малалетнікаў. 

Нагадаем, Паліна была затрымана 3 студзеня 2021 і з таго часу ўвесь час знаходзіцца ў няволі. Два разы ёй ужо працягвалі тэрмін па арт. 411 КК. На волі жанчыну чакае двое сыноў — Славамір і Стах.

У ліпені сваякі Паліны даведаліся, што ў жанчыны дыягнаставалі "хранічны панкрэатыт сярэдняй цяжкасці". Нядаўна муж напісаў пра рэзкае пагаршэнне стану здароўя Паліны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства