viasna on patreon

Праўладнага блогера асудзілі за "дыскрэдытацыю Беларусі" на паўтара года калоніі

2024 2024-10-18T10:36:28+0300 2024-10-18T10:52:42+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gomel-pikety-2019-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Навабеліцкага раёна Гомеля 8 кастрычніка агучылі прысуд праўладнаму блогеру і правакатару Яўгену Катлярову (псеўданім Яўген Какойта), якога абвінавацілі па трох "палітычных" артыкулах: дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь (арт. 369-1) і абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). Яму прызначылі паўтара года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, піша "Флагшток". Прысуд вынес Геннадзь Калацэй.

Жыхар Гомеля Яўген Катляроў
Жыхар Гомеля Яўген Катляроў

Раней Катляроў стаў вядомы тым, што яго даносы сталі падставай для абвінавачвання некалькіх гамяльчан па адміністрацыйных і крымінальных артыкулах. У 2022 годзе ён выступаў на судзе супраць праваабаронцы «Вясны» Леаніда Судаленкі.

«Калі я яшчэ знаходзіўся ў ІЧУ і не была яшчэ заведзеная справа, у СК супраць мяне даў паказанні Катлярова, які галаслоўна абвінаваціў мяне ў арганізацыі ўсіх пратэстаў у Гомелі. Гэтыя ягоныя паказаньні чалавек у мантыі суддзі паклаў у аснову абвінавачання ў прысудзе», распавядаў Леанід.

Катляроў быў затрыманы вясной 2024 года пасля публікацыі некалькіх відэа, дзе ён крытыкаваў дзеянні чыноўніка Гомельскага аблвыканкама — Андрэя Бараноўскага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства