viasna on patreon

54-гадовага жыхара Міншчыны судзяць за "адмаўленне генацыду беларускага народа"

2024 2024-10-23T11:13:04+0300 2024-10-23T11:14:46+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zatrymanne_admaulenne-henacydu-belaruskaha-naroda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мінскім гарадскім судзе 23 кастрычніка распачаўся суд над 54-гадовым жыхаром Мінскага раёна Андрэм Савіцкім. Яго абвінавачваюць у "адмаўленні генацыду беларускага народа" (ч. 1 арт. 130-2 КК) і "абразе" Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК) у "Аднакласніках". Першы суд у Беларусі за "адмаўленне генацыду" даручылі весці суддзі Яўгену Пісарэвічу, які неаднаразова разглядаў палітычна матываваныя справы. Працэс адбываецца ў адкрытым рэжыме.

zatrymanne_admaulenne-henacydu-belaruska
Затрыманне Андрэя Савіцкага

Згодна версіі абвінавачвання, з кастрычніка 2020 года па лістапад 2023 года Андрэй Савіцкі "адміністраваў у "Аднакласніках" адкрытую групу. Там ён размясціў некалькі публікацый з "негатыўнай ацэнкай Лукашэнкі", а таксама публікацыю, у якой "адмаўляў масавае знішчэнне вайскоўцамі 118-га шуцманшафт-батальёна ахоўнай паліцыі і асаблівага батальёна СС О.Дырлевангера мірных жыхароў вёскі Хатынь у выніку карнай аперацыі 22 сакавіка 1943 года".

Вядома, што мужчыну затрымалі ў сакавіку і змясцілі пад варту. Затрыманне ажыццяўлялі супрацоўнікі ГУБАЗіКа і САХРа. 

"У сваіх публікацыях фігурант адмаўляў генацыд беларускага народа з боку нямецкіх захопнікаў падчас Вялікай Айчыннай вайны, рэабілітуючы фашыстаў і прыпісваючы савецкім грамадзянам злачынствы, учыненыя акупантамі", — сцвярджаў МУС пасля затрымання.

Нагадаем, Закон "Аб генацыдзе беларускага народа" Лукашэнка падпісаў 5 студзеня 2022 года. Абвінавачаных прапануецца караць пазбаўленнем волі тэрмінам да пяці год.

"Такія абмежаванні недапушчальныя". Павел Сапелка каментуе адказанасць за "адмаўленне генацыду беларускага народа"

Праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка каментуе Закон, якім устаноўлена адказнасць за "адмаўленне генацыду беларускага народа".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства