viasna on patreon

У Брэсце за "здраду дзяржаве" судзяць мужа і жонку з Баранавіч

2024 2024-10-25T09:24:13+0300 2024-10-25T09:38:25+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kaszeevy.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Брэсцкім абласным судзе 24 кастрычніка распачаўся суд над мужам і жонкай з Баранавіч — Уладзіславам і Таццянай Кашчэевымі. Іх абвінавачваюць паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве). Працэс у закрытым рэжыме вядзе суддзя Дзмітрый Карасінскі. Абставіны справы праваабаронцам невядомыя. Уладзіславу і Таццяне пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі.

Уладзіслаў і Таццяна Кашчэевы
Уладзіслаў і Таццяна Кашчэевы

"Вясна" знайшла ў сацсетках старонкі Уладзіслава і Таццяны. Інфармацыі пра сям'ю няшмат. Вядома, што мужчыне — 49 гадоў, жанчыне — 44. Сям'я жыве ў Баранавічах. У іх двое дзяцей, малодшы сын яшчэ непаўнагадовы.

Як паведамілі "Вясне" ў арганізацыі BELPOL, па даных за 2005 год, Таццяна працавала на "558 авіацыйным рамонтным заводзе" тэхнікам па працы. Уладзіслаў — вайсковец. Па звестках за 2019 год, ён працаваў на "61-й знішчальнай авіябазе ў Баранавічах" (в/ч 54804).

Дакладна невядома, што ставіцца ў віну Кашчэевым. Верагодна, іх утрымліваюць пад вартай, бо апошняя іх актыўнаўсць у сацсетках была ў 2023 годзе. 


Калі вам вядомыя падрабязнасці гэтай справы, паведаміце, калі ласка, праваабаронцам праз тэлеграм @Viasnainfo

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства