viasna on patreon

Палітвязню Даніілу Гарасіму, асуджанаму да 10 гадоў калоніі, пакінулі прысуд без зменаў

2024 2024-12-04T14:03:15+0300 2024-12-04T14:03:15+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/herasim_daniil.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Магілёўскі абласны суд у верасні асудзіў 19-гадовага палітзняволенага Данііла Гарасіма да 10 гадоў калоніі і штрафу памерам у 600 базавых велічыняў (24 000 рублёў). Хлопца прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 361-3 КК (Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеянняў, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу), ч. 1 арт. 356 КК (Здрада дзяржаве), ч. 2 арт. 295 КК (Незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў). Працэс у закрытым рэжыме вёў суддзя Ігар Зямцоў.

Данііл — 19-гадовы юнак. Згодна з прапагандысцкім фільмам АНТ, яго абвінавачвалі у «здрадзе дзяржаве» за тое, што ён фатаграфаваў вайсковыя аб'екты ў Асіповічах і спрабаваў перадаць «башмак» ініцыятыве «Супраціў». У фільме паказалі, як за ім сачылі сілавікі.

Затрымалі семярых маладзёнаў. Некаторых з іх абвінавачваюць у "акце тэрарызма" і "здрадзе дзяржаве"

Распавядаем, што стала вядома з фільма АНТ.

Па інфармацыі "Вясны", Вярхоўны суд 3 снежня разгледзеў апеляцыйную скаргу палітвязня. Судовая калегія пад старшынствам суддзі Аляксандра Рыбакова пакінула прысуд Данііла ў сіле, а скаргу — без задавальнення. У хуткім часе хлопца этапуюць для адбыцця пакарання ў шклоўскую калонію № 17.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства