Праваабарончая праграма "Вясна"
Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе ў эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Час выбараў: Якім было ўтварэнне Участковых выбарчых камісій? Чаму не будзе ўчасткаў для галасавання за мяжой? Якія праграмы кандыдатаў на выбрах*?
Асоба: Вадзім Ермашук — блогер з Гродна, вядомы як Vadimati. Яго затрымалі 16 жніўня 2021 года і асудзілі на тры гады калоніі. 29 чэрвеня 2024 года блогер і ўжо былы палітвязень выйшаў на волю. У рубрыцы ён распавядае, як яго затрмлівалі ў Шчучыне, пры чым тут Шчучыншчына і колькі адміністрацыйных справаў сапраўды на яго было заведзена.