viasna on patreon

Палітвязня Аляксандра Дарагакупца асудзілі да 5,5 гадоў калоніі за данаты

2025 2025-01-13T09:54:27+0300 2025-01-13T09:54:27+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/polkkk.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Брэсцкі абласны суд 10 студзеня абвясціў прысуд 44-гадоваму жыхару Іванава Аляксандру Дарагакупцу. Суддзя Андрэй Сіз прызначыў палітвязню пяць гадоў і шэсць месяцаў пазбаўлення волі, а таксама штраф памерам 50 000 базавых велічыняў (2,1 мільён рублёў), паведаміла Генпракуратура. Таксама паведамляецца, што мужчына падчас расследавання пералічыў дзіцячым дамам 600 тысяч даляраў.

Аляксандра абвінавацілі ў пералічэнні "экстрэмісцкім фармаванням", у тым ліку Палку Каліноўскага", грашовых сродкаў і крыптавалюты ў суме не менш за 11 тысяч рублёў паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130 (садзейнічанне наўмысным дзеянням, скіраваным на распальванне сацыяльнай варожасці і варажнечы па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці);
  • ч. 3 арт. 361-1 (уваходжанне ў склад экстрэмісцкага фармавання з мэтай здзяйснення злачынства экстрэмісцкай накіраванасці);
  • ч. 1 і ч. 2 арт. 361-2 (прадастаўленні грашовых сродкаў любым спосабам для свядомага забеспячэння экстрэмісцкай дзейнасці, у тым ліку паўторна);
  • ч. 2 арт. 361-3 (фінансаванне вербавання, навучання, іншай падрыхтоўкі і выкарыстання грамадзян Беларусі і асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Беларусі, для ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў складзе ўзброенага фармавання аднаго з супрацьлеглых бакоў, ва ўзброеных канфліктах і ваенных дзеяннях пры адсутнасці прыкмет найміцтва);
  • ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 (садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці).

У ходзе расследавання крымінальнай справы мужчына "добраахвотна пералічыў" на карысць ДУ "Чэрвеньскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця", ДУ "Івянецкі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі фізічнага развіцця" і ДУ "Рэспубліканскі цэнтр арганізацыі медыцынскага рэагавання" 600 тысяч даляраў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства