Праваабарончая праграма "Вясна"
Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе ў эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Па-за межамі: У Рызе адкрылася арт-інсталяцыя "Нязломныя", прысвечаная палітзняволеным праваабаронцам "Вясны".
Час выбараў: БДІПЧ АБСЕ ўсё ж запрошаныя назіраць за выбарамі, але запрашэнне накіравана позна. А ў Магілёве навучэнцаў папярэджваюць аб неудзеле ў "несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў". Тым часам, у Беластоку прайшла акцыя з нагоды "выбараў бяз выбару".
Асоба: Былы палітзняволены Вадзім Ермашук распавядае пра свой крымінальны пераслед і досвед у калоніі.