viasna on patreon

Чыгуначны суд Гомеля не задаволіў пазоў падпісчыка “Белорусской деловой газеты” Ўладзіміра Кацоры пра спагнаньне з прадпрыемства “Гомельаблпошта” маёмаснага і маральнага ўрону за спыненьне дастаўкі згаданага выданьня

2004 2004-04-22T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведамляе Радыё Свабода, Уладзімер Кацора спрабаваў праз суд вярнуць 38 тысячаў рублёў за падпіску на “БДГ” і спагнаць на карысьць газеты паўмільёна рублёў за нанесены яму маральны ўрон. Пошта, як лічыць спадар Кацора, пазбавіла яго крыніцы інфармацыі.

Судзьдзя Мальцаў вырашыў накіраваць пазоў падпісчыка Ўладзімера Кацоры ў Ленінскі суд сталіцы, дзе знаходзіцца рэспубліканскае прадпрыемства “Белпошта”. Паводле судзьдзі, менавіта “Белпошта” распарадзілася не дастаўляць газету падпісчыкам.

Уладзімер Кацора выставіў пазоў аддзяленьню сувязі №18, якое прымала грошы на дастаўку “БДГ”.

На першым паседжаньні высьветлілася, што аддзяленьне сувязі ня мае статусу юрыдычнай асобы і ня можа быць адказчыкам. Судзьдзя Мальцаў пагадзіўся, што і прадпрыемства “Гомельаблпошта” ня можа адказваць за дзеяньні “Белпошты”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства