viasna on patreon

Вярхоўны суд прыняў рашэньне аб ліквідацыі Беларускага аб’яднаньня маладых палітыкаў

2004 2004-04-22T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд пагадзіўся фактычна з ўсімі абвінавачаньнямі, што выставіла гэтай грамадзкай арганізацыі Міністэрства юстыцыі. Судзьдзя Філіманіхіна прызнала абгрунтаванымі абвінавачаньні Міністэрства юстыцыі на адрас Беларускага аб’яднаньня маладых палітыкаў і прыняла рашэньне ліквідаваць арганізацыю. Яна прызнала парушэньнем заканадаўства тое, што аб’яднаньне два гады фактычна ня мела юрыдычнага адрасу, доўгі час карысталася пячаткай неадпаведнага ўзору і нясвоечасова зьмяніла назву пасады кіраўніка арганізацыі з “прэзыдэнта” на “старшыню”.
Прадстаўнікі Аб’яднаньня маладых палітыкаў спрабавалі падаць у Вярхоўны суд сустрэчны пазоў супраць Міністэрства юстыцыі, але ім у гэтым адмовілі. Старшыня аб’яднаньня Аляксандар Цынкевіч сказаў, што нягледзячы на ліквідацыю, актывісты аб’яднаньня не зьбіраюцца спыняць сваёй грамадзкай і палітычнай дзейнасьці.
Беларускае аб’яднаньне маладых палітыкаў — адна з самых старых грамадзкіх арганізацыяў у Беларусі. Яна паўстала ў 1992 годзе пад назваю Асацыяцыя палітычных дзеячоў Рэспублікі Беларусь з ініцыятывы шэрагу дэпутатаў Вярхоўнага Савету 12 скліканьня. У 2000 годзе, паводле рашэньня Вярхоўнага Суду, Мінюст зарэгістраваў арганізацыю пад цяперашняй назвай. Аб’яднаньне ў асноўным займалася адукацыйнай дзейнасьцю сярод маладых людзей у палітытычнай і эканамічнай сфэрах, а таксама ў галіне правоў чалавека.

Паводле Радыё Свабода

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства