У адносінах актывіста Партыі БНФ Андрэя Сухаверхага супрацоўнікі ДАІ склалі пратакол, забралі правы кіроўцы і пакінулі яго машыну на стаянцы Савецкага РУУС для “правядзеньня экспертызы”.
Андрэй Сухаверхі быў затрыманы 26 красавіка каля Ўправы БНФ пасьля таго, як на яго машыну накінуліся людзі ў цывільным і спрабавалі спыніць, пры гэтым ніякіх пасьведчаньняў супрацоўнікаў міліцыі не паказвалі. Адзін з іх ўдарыўся аб капот машыны, якая рухалася на самай мінімальнай хуткасьці. А.Сухаверхі адразу спыніў машыну, калі зьявіліся супрацоўнікі ДАІ. Была складзеная схема дарожна-транспартнага здарэньня, якую А.Сухаверхі адмовіўся падпісваць, заявіўшы, што на яго машыну накінуліся невядомыя, білі кулакамі ў шкло і нічога не сьведчыла пра тое, што гэта супрацоўнікі міліцыі. У А.Сухаверхага забралі правы і пакінулі яго машыну на стаянцы Савецкага РУУС для “правядзеньня экспертызы”, каб праверыць ці супадаюць кузавыя нумары з нумарамі, пазначанымі ў дакументах.
27 красавіка ў 12.00 машыну вярнулі.