У ноч з 26 на 27 красавіка быў арыштаваны Міхаіл Марыніч – былы міністр зьнешнеэканамічных сувязей Беларусі, былы пасол Беларусі ў Латвіі, Эстоніі і Фінляндыі, Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь.
https://spring96.org./be/news/1209
2004
2004-04-27T10:00:00+0300
2004-04-27T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
26 красавіка Міхаіл Марыніч ў 15.00 быў запрошаны на допыт у Камітэт дзяржаўнай бясьпекі. Увечары пачаўся вобыск на дачы, пасьля якого быў канфіскаваны архіў. Пасьля вобыску М.Марыніч быў затрыманы па падозраньні ў зьдзяйсьненьні крымінальнага злачынства.