viasna on patreon

Партыя БНФ падае ў суд на БТ

2004 2004-04-27T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Партыя БНФ і яе лідэр Вінцук Вячорка і збіраюцца падаць у суд на Першы нацыянальны тэлеканал і тэлежурналіста Юрыя Пракопава. Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе, распаўсюджаным партыяй увечары 25-га красавіка. Сп. Вячорка заяўляе, што ў адным з сюжэтаў праграмы "В центре внимания" 25-га красавіка сп. Пракопаў распаўсюдзіў ілжывыя і зневажальныя звесткі: у прыватнасці, ён заявіў, што "старшыня Партыi БНФ Вiнцук Вячорка паабяцаў у выпадку прыходу БНФ да ўлады спынiць падтрымку чарнобыльскiх рэгiёнаў".
"Напярэдаднi гадавiны Чарнобыльскай трагедыi прапагандысцкая машына Лукашэнкi не пагрэбавала палiтычнай спекуляцыяй на беларускай бядзе і прамой хлуснёй", - гаворыцца ў прэс-рэлізе партыі. Каментуючы выказванне тэлежурналіста, В. Вячорка заявіў, што "хлусы кшталту Пракопава... павінны адказаць за паклёп, за перкладванне з хворай галавы на здаровую".
Нагадаем, што імя тэлежурналіста Ю. Пракопава нядаўна ўжо фігуравала ў судовай справе: ён выступаў адным з адказнікаў па зыску Рады Беларускага Хельсінкскага Камітэта і яго старшыні Таццяны Процькі да Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі. Нагодай для звароту ў суд таксама стаў сюжэт ў праграме "В центре внимания". 9-га красавіка Першамайскі суд адхіліў зыск праваабарончай арганізацыі, -- паведамляе прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства