5 траўня У Мінску і шэрагу іншых гарадоў Беларусі інваліды-калясачнікі правялі пікеты ў знак пратэсту супраць парушэньня сваіх правоў.
https://spring96.org./be/news/1241
2004
2004-05-06T10:00:00+0300
2004-05-06T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пра гэта паведаміла Радыё Свабода. Акцыя была прымеркаваная да Міжнароднага дня салідарнасьці інвалідаў розных краінаў за роўныя правы, супраць дыскрымінацыі. Лідэры асацыяцыі інвалідаў-калясачнікаў, якія ладзілі пікеты, заявілі, што становішча інвалідаў у Беларусі штогод пагаршаецца. Больш за дваццаць чалавек у інвалідных вазках выстраіліся ўздоўж менскага пляцу Бангалор, каб нагадаць уладам аб праблемах інвалідаў — адсутнасьці належнага сацыяльнага, мэдычнага забесьпячэньня, магчымасьці працаўладкаваньня. У руках удзельнкі акцыі трымалі плякаты, на якіх было напісана: “Мы хочам працаваць”, “Улады і ЖЭСы глухія да нашых праблемаў”, “Дзяржаўная сыстэма супраць інвалідаў”. “