Салігорскі суд апраўдаў актывістаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі, якія ў пятую гадавіну зьнікненьня Юрыя Захаранкі бралі ўдзел у акцыі “Хочам ведаць праўду”
https://spring96.org./be/news/1272
2004
2004-05-13T10:00:00+0300
2004-05-13T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Судзьдзя Салігорскага гарадзкога суду Аксана Каляда апраўдала пяцёх сяброў салігорскай філіі АГП: Ларысу Алешку, Марыю Воўчак, Аляксея Прыходзьку, Яўгена Валодзьку і Зьмітра Ларыёнава. Як вынікае з судовага рашэньня, акцыя “Хочам ведаць праўду”, у часе якой 7 траўня актывісты АГП трымалі партрэты Юрыя Захаранкі ды іншых зьніклых, прайшла ў Салігорску без парушэння дзейнага заканадаўства, -- паведамляе Радыё Свабода.