viasna on patreon

2 кастрычніка Савет рэспублікі большасьцю галасоў ухваліў закон "Аб свабодзе веравызнаньняў". Супраць закону прагаласавалі толькі 2 дэпутаты, 46 выказаліся "за" й 4 устрымаліся.

2002 2002-10-03T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

МКамэнтар старшыні Партыі БНФ Вінцука Вячоркі:

- Прайшло некалькі дзён пасьля сэсіі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, адкуль чарговы раз беларускім уладам быў высланы сыгнал, што яны могуць разьлічваць на зьмену стаўленьня эўрапейскіх структураў, калі зробяць рэальныя крокі для дэмакратызацыі краіны. На гэтай жа сэсіі ў якасьці аднаго з прыкладаў парушэньня фундамэнтальных правоў чалавека ў Беларусі быў згаданы законапраект аб вызнаньнях, дыскрымінацыйны ў стасунку да бальшыні ня толькі новых, але й традыцыйных для Беларусі рэлігіяў. Супраць гэтага заканапраекту, што беспрэцэдэнтна, у Беларусі ўзьнікла шырокая грамадзянская ініцыятыва. Цяпер законапраект прыняты і, згодна лукашэнкаўскай канстытуцыі, ён лічыцца законам. Я ізноў канстатую: пад уладай Лукашэнкі Беларусь ня будзе эўрапейскай дэмакратычнай краінай. Нашая даўняя, ад часоў Вялікага княства, традыцыя рэлігійнай талерантнасьці, якая ёсьць бясспрэчным нацыянальным набыткам, сьвядома зьнішчаецца цяперашнім рэжымам.

--
Прэс-служба партыі БНФ
http://www.pbnf.org
mailto:press@pbnf.org

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства