viasna on patreon

Да галадоўкі дэпутатаў далучыліся актывісты яшчэ ў трох гарадах

2004 2004-06-14T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На дзясяты дзень галадоўкі ў Менску дэпутатаў Валерыя Фралова, Уладзіміра Парфяновіча і Сяргея Скрабца разам з актывістамі партый АГП і БНФ да галадоўнікаў у Менску далучыліся грамадзяне ў Жодзіне, Наваполацку і Віцебску, -- паведаміла Радыё Свабода.

У Віцебску пяцёра партыйных актывістаў далучаюцца да галадоўкі пратэсту. У Наваполацку трое грамадзянаў, Аляксандар Цярэнцьеў, Ігар Сухарукаў і Уладзімер Цыбульскі, працягваюць галадоўку на кватэры старшыні Наваполацкай арганізацыі АГП.

У Жодзіне галадоўку працягвае Зьміцер Чарткоў, сябра Маладой грамады. У сувязі з пагаршэньнем стану здароўя праз два дні тут спыніла галадоўку сябра АГП Ірына Валчаніна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства