viasna on patreon

У Горадні названы другі абвінавачаны ў справе аб публічнай абразе А. Лукашэнкі

2004 2004-06-21T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

18 чэрвеня намесьніку старшыні страйкаму прадпрымальнікаў краіны Аляксандру Васільеву прад’явілі абвінавачаньне ў зьдзяйсьненьні крымінальнага злачынства — “публічная абраза прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, спалучаная з абвінавачаньнем у зьдзяйсьненьні цяжкага злачынства”. Месяц таму такое ж абвінавачаньне выставілі Валерыю Леванеўскаму — старшыні страйкаму прадпрымальнікаў, якога трымаюць у сьледчым ізалятары.

Аляксандра Васільева прызналі падазраваным па гэтай справе, а праз два дні — абвінавачаным. У пастанове сьледчага пракуратуры Альфрэда Танкевіча сказана, што спадар Васільеў разам са сваім знаёмым Леванеўскім “вырабіў кампутарна-капіравальным чынам мноства ўлётак з тэкстам на расейскай мове ў выглядзе звароту да грамадзянаў”. Далей гаворыцца, што яны распаўсюдзілі гэтую ўлётку ў Горадні. Што да сутнасьці абвінавачаньня: маўляў, тэкст мае яўна абразьлівы характар. Абразьлівасьць гэтая “ў прыніжэньні гонару і годнасьці прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, з абвінавачаньнем у зьдзяйсьненьні цяжкага злачынства — злоўжываньні ўладай службовай асобай, якая займае адказнае становішча”. Гэта частка другая артыкулу 368 Крымінальнага кодэксу.

Ніякай канкрэтыкі адносна тэксту няма. Варта нагадаць, што ва ўлётцы быў надрукаваны сатырычны вершык, у якім ёсьць безназоўны пэрсанаж. Сьледчыя лічаць, што пэрсанаж гэты — сам Аляксандар Лукашэнка. Падставай для гэтага стала адзінае беларускае слова “кіраваць” у расейскамоўным вершы. Пра гэта сказалі Валерыю Леванеўскаму, які сядзіць у сьледчым ізалятары. Яго затрымалі перад першамайскім мітынгам, на якім прадпрымальнікі запатрабавалі адстаўкі прэзыдэнта Лукашэнкі.

(Васільеў: ) “Мы змагаемся за ідэю, за тое, каб народ Беларусі стаў свабодным. Каб людзі самі вырашалі свой лёс, каб яны не баяліся сказаць лішняга слова. Каб тыя праблемы, якія ў нас у дзяржаве ўзьнікаюць, адкрыта абмяркоўвалі на радыё, на тэлебачаньні. Тады дзяржава была бы абароненая ад самавольства некаторых чыноўнікаў. Толькі дэмакратыя, публічнасьць, адкрытасьць могуць забясьпечыць абарону грамадзтва ад такіх нэгатыўных зьяваў, якія сёньня існуюць у Беларусі”.

Аляксандар Васільеў называе прад’яўленае яму абвінавачаньне абсурдным. Адносна намесьніка кіраўніка страйкаму прынятая мера стрыманьня — падпіска аб нявыезьдзе. (Радыё Свабода)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства