viasna on patreon

Суд апраўдаў дзеяньні наваполацкага праваабаронцы Дзьмітрыя Салаўёва, які не пусьціў падаткавікоў для правядзеньня праверкі

2004 2004-06-21T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

21.06.2006 у Наваполацкім гарадскім судзе завяршыўся судовы разгляд скаргі праваабаронцы Дзмітрыя Салаўёва да Інспекцыі па падатках і зборах па гораду Наваполацку. Суд вынес рашэньне на карысць праваабаронцы.
Нагадаем, што Дзмітрый Салаўёў быў аштрафаваны 07.05.2004 Інспекцыяй па падатках і зборах па гораду Наваполацку на 190000 рублёў за тое, што ён 09.03.2004 не пусьціў супрацоўнікаў інспекцыі на свой офіс. За гэта на Дзмітрыя Салаўёва 21.04.2004 быў складзены адміністратыўны пратакол, у якім пазначалася, што Салаўёў перашкодзіў правядзеньню праверкі. У ходзе судовага разбіральніцтва высветлілася, што прадпісаньне на правядзеньне праверкі было аформлена некарэктна, а таксама высветлілася тое, што для правядзеньня праверкі не было законных падставаў.
Суддзя Баднарчук Альбіна Леанідаўна вынесла рашэньне: дзеяньні супрацоўнікаў ІМНС па гораду Наваполацку прызнаць неправамоцнымі, адміністратыўную справу ў адносінах да Дзмітрыя Салаўёва вытворчасцю спыніць а выплачаныя штраф і судовую пошліну спагнаць з ІМНС па гораду Наваполацку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства