viasna on patreon

РЭКАМЕНДАЦЫІ ЦЭНТРАЛЬНАЙ ВЫБАРЧАЙ КАМІСІІ ЎСКЛАДНЯЮЦЬ ВЫБАРЧЫ ПРАЦЭС

2004 2004-08-03T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Выбарчая камісія Віцебскай горкаўскай акругі № 17 стварае перашкоды пры рэгістрацыі ініцыятыўнай групы

3 жніўня 2004 года лідэр “Маладога фронту” Павал Севярынец звярнуўся ў выбарчую камісію Віцебскай горкаўскай акругі № 17 з заявай аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па вылучэньні яго ў якасьці кандыдата ў дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў. Аднак старшыня камісіі Сьвятлана Менжыцкая адмовілася прымаць заяву і сьпіс сябраў ініцыятыўнай групы, патлумачыўшы сваю адмову тым, што камісія паівнна правесьці праверку грамадзянства кожнага сябра ініцыятыўнай групы. У сувязі з гэтым яна прапанавал П. Севярынцу прынесцьі ў акруговую камісію пашпарты ўсіх сябраў ініцыятыўнай групы.
Свае патрабаваньні старшыня акруговай камісіі матывавала патрабаваньнямі зацверджаных Цэнтральнай камісіяй метадычных рэкамендацый, выкладзеных у брашуры “Арганізацыйна-праваыя пытаньні працы акруговых выбарчых камісій па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.”

Дадзеныя метадычныя рэкамендацыі сапраўды ўтрымліваюць запіс аб тым, што да пачатку рэгістрацыі ініцыятыўнай групы акруговая камісія правярае наяўнасьць грамадзянства Рэспублікі Беларусь у сябраў ініцыятыўнай групы.

Пры гэтым арт. 65 Выбарчага кодэкса, які рэгулюе працэдуру рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, не ўтрымлівае дадзенага патрабаваньня.

Варта нагадаць, што рэгістарцыя ініцыятыўнай групы адбываецца на працягу пяці дзён, а максімальная колькасьць сябраў ініцыятыўнай групы неабмежаваная Выбарчым кодэксам (ня меньш за 10 чалавек).

Такім чынам, мэтадычныя рэкамендацыі, зацьверджаныя Цэнтральнай камісіяй, могуць прывесьці на практыцы да таго, што акруговыя камісіі будуць патрабаваць прынесьці пашпарты ўсіх сябраў ініцыятыўнай групы (напрыклад 100 чалавек), ствараючы штучныя перашкоды пры рэгістрацыі ініцыятыўных груп кандыдатаў.
Варта дадаць, што, як правіла, шляхам збору подпісаў, у адрозненьні ад кандыдатаў ад ўлады, вылучаюцца незалежныя кандыдаты і кандыдаты ад дэмакратычных партый.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства