viasna on patreon

12 кастрычніка затрыманы актывісты руху ЗУБР, якія ўшаноўвалі памяць Андрэя Зайцава, даведзенага да самазабойста супрацоўнікам КДБ

2002 2002-10-14T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

12 кастрычніка Андрэю Зайцаву споўнілася бы 25 гадоў. Гомельскіе зубры правялі некалькі акцый, каб ўшанаваць памяць сябра.Дзесяць актывістаў руху сталі насупраць будынку КДБ з партрэтамі Андрэя Зайцава. Праз 45 хвілінаў усе былі затрыманыя для высьвятленьня асобы. 11 кастрычніка падчас расклейкі ўлётак, былі затрыманыя яшчэ два актывісты руху -- Дзяніс Чыкалёў і Іван Дзергцяроў. Затрыманых даставілі ў РУУС Цэнтральнага рёну г Гомеля, пасьля павезьлі ў РУУС Чыгуначнага раёну, дзе пратрымалі да гадзіны ночы. Пры гэтым супрацоўнікі міліцыі некалькі разоў тэлефанавалі ва упраўленьне КДБі, зачытвалі дзяжуранаму тэкст улётак, прапаноўваль забраць зуброў да себе. Але КДБ не выявіў зацікаўленасьці. Супрацоўнікі міліцыі склалі пратаколы па Арт.143 і. 3 КаАП і канфіскавалі ўлёткі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства