viasna on patreon

Выхад незалежнай газеты “Народная воля” сарваны судовымі выканаўцамі, якія арыштавалі банкаўскі рахунак газеты і паперу, на якой мусіў быць надрукаваны наклад.

2004 2004-08-05T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рэдакцыя “Народнай волі” атрымала ліст з друкарні “Чырвоная зорка”, у якім паведамлялася, што друкарня ня мае магчымасьці выканаць дамоўленасьці на выпуск газеты – да моманту скасаваньня прэтэнзій судовых выканаўцаў.
Дырэктару друкарні «Чырвоная зорка забаронена друкаваць «Народную волю» пакуль газета цалкам не сплоціць грашовую кампенсацыю маральнай шкоды прадпрымальніку Сяргею Атрошчанку і былому кіраўніку Нацыянальнай дзяржтэлерадыёкампаніі Ягору Рыбакову. Маральная шкода, нанесеная С.Атрошчанка, была оцэненая ў 15 мільёнаў беларускіх рублёў, Я.Рыбакову, - у 50 мільёнаў беларускіх рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства