viasna on patreon

Намесьнік мінскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Павал Батуеў атрымаў позву ў суд Клецкага раёну на 9 жніўня.

2004 2004-08-05T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла Радыё Свабода. Напярэдадні ў адной з вёсак каля расійскай радыялакацыйнай станцыі “Волга” міліцыя затрымала дзясятак удзельнікаў экалягічна-палітычнага маршу пратэсту супраць прысутнасьці расійскіх вайсковых аб’ектаў, зарганізаванага партыяй БНФ. Маладыя людзі правялі ноч у лесе пад наглядам міліцыі, а 3 жніўня былі дастаўлены ў клецкую міліцыю.
Апрача таго, што Павел Батуеў атрымаў позву ў суд, клецкая міліцыя змусіла непаўнагадовых удзельнікаў акцыі – шасьцёх чалавек – вярнуцца дамоў
“РЛС – пагроза для Беларусі” – так называецца гэтая палітычна-экалягічная акцыя. РЛС – вайсковая абрэвіятура, якая азначае “радыёлякацыйная станцыя”. Сама РЛС “Волга” месьціцца на тэрыторыі Клецкага раёну, але на мяжы з Ганцавіцкім. Марш маладых сябраў Партыі БНФ распачаўся 2 жніўня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства