viasna on patreon

Акруговая выбарчая камісія Аўтазавадской выбарчай акругі № 94 г. Мінска дэманструе “высокі прафэсіяналізм”.

2004 2004-08-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

11.08.2004 г. Акруговай выбарчай камісіяй Аўтазавадской выбарчай акругі № 94 была зарэгістравана ініцыятыўная група па вылучэньню кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь намесьніка старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча.
Рэгістрацыя не абышлася без казусаў. Так, замест пасьведчаньняў сяброў ініцыятыўнай групы камісіяй былі выдадзены пасьведчаньні давераных асобаў кандыдата Янукевіча.
Варта нагадаць, што рэгістрацыя давераных асобаў у колькасьці не больш за 15 асобаў адбываецца толькі пасьля рэгістрацыя кандыдата.
Выбарчая камісія патлумачыла дадзены факт памылкай, спаслаўшыся, што такія бланкі імі былі атрыманы ў Адміністрацыі Заводзкага раёна г. Мінска. Выбарчая камісія была вымушана выпісваць новыя бланкі ўсёй ініцыятыўнай групе.

Тут трэба ўзгадаць словы Старшыні Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь Л. Ярмошынай, якая тлумачыла маленькі працэнт прадстаўніцтва прадстаўнікоў партыіі ў акруговых камісіях іх невялікімі прафэсійнымі здольнасьцямі і адсутнасьцю досьведу працы.

Падобныя выпадкі сьведчаць пра нізкі прафэсійны узровень прадстаўнікоў працоўных калектываў і выканаўчай “вертыкалі”, з якіх сфармаваная большасьць акруговых выбарчых камісіяў, у тым ліку і акруговая камісія Аўтазавадской выбарчай акругі № 94,.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства