viasna on patreon

Адмовы ў рэгістрацыі ініцыятыўных групаў. Аб’яднаная грамадзянская партыя

2004 2004-08-16T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па стане на 16.08 (большасьць сябраў АГП яшчэ не мае адказу наконт рэгістрацыі альбо нерэгістрацыі ініцыятыўных групаў)

Леў Марголін (Барысаўская гарадзкая выбарчая акруга № 77) – на сябраў ініцыятыўнай групы быў аказаны ціск з мэтай прымусіць іх адмовіцца ад удзелу ў ініцыятыўнай групе, па месцы працы гэтым людзям пагражалі незаключэньнем кантракту ў будучыні. Кандыдату адмовілі ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы. Аднак кандыдат падаў новую заяву аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы (той жа самы склад, за выключэньнем тых асобаў, на якіх быў аказаны ціск). Гэтая ініцыятыўная група была зарэгістраваная.

Генадзь Воранаў (Полацкая гарадзкая выбарчая акруга № 28) – на сябраў ініцыятыўнай групы быў аказаны ціск па месцы вучобы (Полацкі Дзяржаўны Унівэрсітэт) – пагражалі будучымі праблемамі з вучобай. З-за гэтага большая частка сябраў ініцыятыўнай групы была вымушаная ў пісьмовай форме адмовіцца ад удзелу ў ёй – грамадзяне пагаджаліся ўдзельнічаць у кампаніі кандыдата, але без пазначэньня іх прозвішча ў спісах ініцыятыўнай групы. Кандыдату адмовілі ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы. Аднак кандыдат падаў новую заяву аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы (амаль цалкам новы склад). Рашэньне па новай ініцыятыўнай групе яшчэ не прынятае.

Вераніка Буйкевіч (Баранавічы) – адмоўлена ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы з-за таго, што ў склад ініцыятыўнай групы быў уключаны грамадзянін Украіны.

Сьвятлана Каралёва (Аўтазаводзкая выбарчая акруга № 94) – сярод 50-ці сябраў ініцыятыўнай групы была адна непаўнагадовая асоба (да 18 год), якая не мае права ўдзельнічасць у ініцыятыўнай групе. Кандыдат падаў скаргу ў Цэнтрвыбаркам грунтуючыся на тым, што астатнія 49 грамадзянаў маюць права зарэгістраваць ініцыятыўную групу. Скарга пакуль не разгледжаная Цэнтрвыбаркамам.

Леанід Мархотка (Салігорская гарадзкая выбарчая акруга № 90) – адмоўлена ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы. Прадстаўнікі ўладаў навендаліся да аднаго з сябраў ініцыятыўнай групы і спыталі, ці не зьбірае ён подпісы ў падтрымку кандыдата. Тот сказаў, што не зьбірае (паколькі група яшчэ не зарэгістраваная). Яго папрасілі напісаць распіску пра тое, што ён “не збірае подпісы” – і гэта было расцэненае камісіяй як адмова ад удзелу ў зборы подпісаў. Фактычна, адбылося махлярства і падман гэтага чалавека.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства