viasna on patreon

Суд Ленінскага раёну г.Гродна працягнуў да 13 верасьня тэрмін знаходжаньня пад вартай лідэра страйкама прадпрымальнікаў Валерыя Леванеўскага.

2004 2004-08-16T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд працягнуў тэріна зьняволеньня па невядомых пакуль прычынах, пра гэта паведаміў сайт грамадзянскай ініцыятывы “Хартыя-97”.
18 траўня Валеры Леванеўскі быў разьмешчаны ў СІЗА г. Гародня на два месяцы, яму было прад’яўленае абвінавачаньне па арт. 368 ч.2 КК РБ – публічная з’нявага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Дадзены артыкул прадугледжвае пакараньне ў выглядзе штрафа альбо папраўчых прац на тэрмін да 2 гадоў альбо абмежаваньне волі на тэрмін да 3 гадоў альбо пазбаўленьне волі на той жа тэрмін. Па меркаваньню сьледства, абраза прэзідэнта ўтрымліваецца ва ўлётках, якія распаўсюджваліся ў Гродна напярэдадні акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 1 траўня. Падчас акцыі пртэсту В. Леванеўскі быў арыштаваны.

Леванеўскі павінен быў выйсьці на волю пасьля адбываньня адміністратыўнага арышту, які ён адбываў з 1 траўня за распаўсюд улётак з заклікам удзельнічаць у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, але 14 траўня тэрмін утрыманьня пад вартай быў ак “дзеля высьвятленьня абставінаў” і прадпрымальніка перавялі са сьпецпрыёмніка-разьмеркавальніка ў СІЗА. З таго часу тэрмін знаходжаньня лідэра прадпрымальніка пад вартай працягваецца ўжо другі раз.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства