viasna on patreon

Цэнтарвыбаркам задаволіў дзьве з дзесяці скаргаў на дзеяньні акруговых выбарчых камісіяў

2004 2004-08-18T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На паседжаньні, якое адбылося 17 жніўня, ЦВК адмяніў рашэньні акруговых камісіяў у Горадні аб адмове ў рэгістрацыі ініцыятыўных групаў прадпрымальнікаў Аляксандра Васільева і Валерыя Леванеўскага. Справу Валерыя Шчукіна будуць разглядаць паўторна. А ў астатніх сямі выпадках скаргі не задаволеныя.

Падчас разбору скаргаў выявіліся дзьве найбольш распаўсюджаныя зьявы: у складзе ініцыятыўных групаў некаторых патэнцыйных кандыдатаў аказаліся людзі, якія потым пісьмова сьведчылі, што іх уключылі туды бязь іхнай згоды, альбо непаўнагадовыя асобы, якія згодна з законам ня могуць удзельнічаць у выбарчай кампаніі. Пры гэтым ёсьць шмат сьведчаньняў, калі ад сяброўства ў ініцыятыўных групах людзі адмаўляліся ў выніку ціску з боку мясцовых адміністрацыяў.

17 жніўная Цэнтарвыбаркам зацьвердзіў адмысловую назіральную раду, якая будзе кантраляваць правядзеньне агітацыйнай кампаніі ў сродках масавай інфармацыі. Яе ўзначальвае першая намесьніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч. Сярод сямі асобаў, што ўваходзяць у раду, няма ніводнага прадстаўніка незалежных СМІ.

Паводле Радыё Свабода

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства