viasna on patreon

Прысуд па справе рэдактара газеты “Рабочы” В. Івашкевіча пакінуты бяз зьменаў.

2002 2002-10-15T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

15-га кастрычніка Менскі гарадзкі суд пастанавіў пакінуць у сіле прысуд Першамайскага раённага суду галоўнаму рэдактару газэты "Рабочы" Віктару Івашкевічу. Касацыйную скаргу адваката Тацяны Станкевіч суд адхіліў. Распачаты а 10-й раніцы разгляд скаргі доўжыўся ня больш за паўгадзіны.На адмену выроку суду першае інстанцыі ні В.Івашкевіч, ні адвакат Т.Станкевіч не разьлічвалі. Адзінае, на што спадзяваўся галоўны рэдактар "Рабочага", - гэта скарачэньне тэрміну абмежаваньня волі паводле Закона аб амністыі. (У аналягічнай справе журналістаў гарадзенскае "Пагоні" менавіта суд вышэйшае інстанцыі абвесьціў пра скарачэньне тэрміну "хіміі" на год кожнаму). У справе В.Івашкевіча судзьдзі вырашылі перакласьці гэтае рашэньне на начальства спэцкамэндатуры, дзе будзе адбываць пакараньне журналіст.
Пасьля суду галоўны рэдактар "Рабочага" пракамэнтаваў журналістам судовы вэрдыкт.
В.І.: - Ясно, что это есть политическая расправа над журналистом и свободой слова. Но делается это в такой "нестрашной" форме, - как они сказали: мы ж вам не 5 лет дали… Но и 2 года ограничения свободы - тоже не поощрение. ?#152; всё это - на фоне сокращения численности независимых газет в связи с экономическим и политическим давлением…
Як паведаміла адвакат асуджанага Т.Станкевіч, у іх яшчэ ёсьць магчымасьць абскардзіць прысуд у парадку нагляду.
Т.С.: - Думаю, что мы пройдем всю цепочку жалоб во всех инстанциях. Я не думаю, что приговор хоть одна инстанция изменит, но полагаю, что это нужно - просто чтобы сделать всё возможное в этой ситуации.
Суд 15-га кастрычніка (у адрозьненьне ад слуханьняў у Першамайскім райсудзе) быў адкрытым. Сярод прысутных у залі быў намесьнік старшыні партыі БНФ Ю.Хадыка. На просьбу Рацыі ён пракамэнтаваў вынікі суду.
Ю.Х.: - Я думаю, гэтага варта было чакаць - улічваючы, што нічым прынцыповым справа Івашкевіча ад справаў Маркевіча-Мажэйкі не адрозьніваецца. Гэта проста пацьверджаньне таго, што дзяржава ажыцьцяўляе плянамернае разбурэньне незалежнай прэсы, незалежных СМІ.
Пасьлядоўнасьць дзеяньняў дзяржавы ў дачыненьні прэсы адзначае таксама й прэзыдэнт Беларускай асацыяцыі журналістаў Ж.Літвіна.
Ж.Л.: - Для мяне абсалютна зразумела, што задача пастаўленая абсалютна канкрэтная: расчысьціць інфармацыйную прастору. Адсюль мы й маем усе гэтыя наступствы за сваю прафэсійную дзейнасьць. Можна гаварыць пра тое, што насаджэньне страху для ўлады - гэта бадай адзіны спосаб выжываньня…
Нагадаем, 16-га верасьня суд Першамайскага раёну Менску прыгаварыў галоўнага рэдактара газэты "Рабочы" Віктара Івашкевіча да 2 гадоў абмежаваньня волі (т.зн. "хіміі"). Судзьдзя У.Кобышаў прызнаў журналіста вінаватым у замаху на зьнявагу й паклёп на прэзыдэнта РБ (ч. 2 арт. 367 і 368 з ужываньнем ч. 1 і 2 арт. 14 Крымінальнага кодэкса). Крымінальная справа была заведзеная пракуратурай Першамайскага раёну Менску ў жніўні 2001 г. па факце публікацыі ў перадвыбарчым нумары газэты артыкула "Вор должен сидеть в тюрьме". Матэрыял распавядаў пра карупцыю ва ўладзе й, паводле меркаваньня пракуратуры, утрымліваў ілжывыя й зьневажальныя для А.Лукашэнкі зьвесткі. Спэцвыпуск ня трапіў да чытача: увесь наклад "Рабочага" быў сканфіскаваны 28-га жніўня 2001 г. у друкарні "Мэджык", якой перад выбарамі кіраваў намесьнік старшыні Дзяржкамдруку Ўладзімер Глушакоў. Спачатку Віктар Івашкевіч праходзіў па справе сведкам. 20 чэрвеня г.г. галоўнаму рэдактару газэты ўручылі пастанову аб прыцягненьні яго да крымінальнай адказнасьці ў якасьці зьвінавачанага. Суд над Віктарам Івашкевічам распачаўся 11 верасьня й быў закрытым.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства