viasna on patreon

Аналіз і папярэднія высновы этапу рэгістрацыі ініцыятыўных груп. Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. 2004

2004 2004-08-24T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

1. Юрыдычнае рэгуляванне працэдуры рэгістрацыі ініцыятыўных груп

Працэдура вылучэння і рэгістрацыі ініцыятыўных груп асобаў, якія прапануюцца да вылучэння ў якасці кандыдатаў у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, рэгулюецца Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь. Адмысловых Пастановаў па растлумачэнні палажэнняў Выбарчага кодэкса, якія рэгулююць працэдуру рэгістрацыі ініцыятыўных груп, Цэнтральнай камісіяй не выдавалася.
У адпаведнасці з арт. 65 Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь, вылучэнне кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ажыццяўляецца групай выбаршчыкаў (ініцыятыўнай групай) у колькасці не меньш за 10 чалавек. Спіс сябраў ініцыятыўнай групы, з указаннем яе кіраўніка, разам з заявай аб рэгістрацыі групы падаецца ў адпаведную акруговую камісію не пазней чым за 65 (да 12 жніўня 2004 года ўключна) дзён да выбараў асобай, якая мае намер вылучацца кандыдатам у дэпутаты. У спісе ўказываецца прозвішча, імя, імя па бацьку, дата нараджэння, прафесія, пасада (занятак), месца працы і жыхарства, партыйнасць асобы, якая прапануецца для вылучэння кандыдатам у дэпутаты, а таксама прозвішча, імя і імя па бацьку, дата нараджэння, месца жыхарства кожнага сябра ініцыятыўнай групы і яе кіраўніка.
Акруговая камісія ў пяцідзённы тэрмін разглядае заяву, рэгіструе ініцыятыўную групу і выдае сябрам ініцыятыўнай групы адпаведныя пасведчанні і падпісныя лісты для збору подпісаў.
У рэгістрацыі ініцыятыўнай групы можа быць адмоўлена ў выпадку парушэння патрабаванняў Выбарчага кодэкса.
У адпаведнасці з зацверджанымі Цэнтральнай камісіяй метадычнымі рэкамендацыямі “Арганізацыйна-прававыя пытанні працы акруговых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь”, у рэгістрацыі ініцыятыўнай групы адмаўляецца ў выпадках:
- калі асоба, якая мае намер вылучацца кандыдатам у дэпутаты, не з’яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, не пражывае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
- калі колькасны склад ініцыятыўнай групы меньш, чым гэта прадугледжана Выбарчым кодэксам;
- калі пры фармаванні групы парушаны прынцып свабоднага ўдзелу ў выбарах;
- калі ў склад групы ўключаны грамадзяне, якія не валодаюць выбарчым правам;
- у іншых выпадках парушэння патрабаванняў Выбарчага кодэкса.
Рашэнне аб адмове ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы павінна быць выдадзена заяўляльніку не пазней, чым на наступны дзень пасля яго прыняцця, альбо ў гэты ж тэрмін накіроўваецца заяўляльніку па пошце заказным лістом.
Трэба адзначыць, што сам арт. 65 Выбарчага кодэкса ўтрымлівае толькі адну абавязковую ўмову, пры якой можа быць адмоўлена ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы: мінімальную колькасць сябраў ініцыятыўнай групы, якая павінна быць не меньш за 10 чалавек. Астатнія падставы для нерэгістрацыі, пералічаныя ў Метадычных рэкамендацыях, утрымліваюцца ў іншых артыкулах Выбарчага кодэкса.
У прыватнасці, у арт. 57 ВК (наяўнасць ў асобы, якая мае намер вылучацца ў якасці кандыдата ў дэпутаты, грамадзянства Рэспублікі Беларусь), арт. 4 ВК (удзел у выбарах маюць права прымаць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі 18 год. Не маюць права – прызнаныя ў судовым парадку недзеяздольнымі асобы, якія па прысуду суда ўтрымліваюцца ў месцах пазбаўлення волі), арт. 5 ВК (выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў з’яўляюцца свабоднымі: выбаршчык асабіста вырашае, ці удзельнічаць яму ў выбарах).

2. Рэгістрацыя ініцыятыўных групаў незалежных прэтэндэнтаў у кандыдаты

Працэс рэгістрацыі ініцыятыўных групаў завяршыўся 17 жніўня 2004 г. Было пададзена 635 заяваў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп, 71 было адмоўлена ў рэгістрацыі.
Упершыню пры правядзені выбараў нерэгістрацыя ініцыятыўных групаў мае такі масштабны характар. Пра гэта сведачаць параўнаўчыя дадзеныя аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп падчас выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2000 г., выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 2003 г. і выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2004 г.

Вынікі рэгістрацыі ініцыятыўных груп

Выбары ў ПП НС 2000 г.
пададзены на рэгістрацыю: 475 + 88 (падачас паўторных выбараў)
зарэгістравана: 462 + 86 (падчас паўторных выбараў)
адмоўлена ў рэгістрацыі: 13 (3,7%)+2 (0,88%) (падчас паўторных выбараў)

Выбары ў мясцовыя Саветы 2003 г.
пададзены на рэгістрацыю: 3094
зарэгістравана: 3079
адмоўлена ў рэгістрацыі: 15 (0,48%)

Выбары ў ПП НС 2004 г.
пададзены на рэгістрацыю: 635
зарэгістравана: 558*
адмоўлена ў рэгістрацыі: 71** (11,2%)

* 5 ініцыятыўныя групы былі зарэгістраваны пасля абскарджання ў Цэнтральнай камісіі
** 6 прэтэндэнтаў у кандыдаты адклікалі свае заявы пасля рэгістрацыі ініцыятыўных груп

Трэба адзначыць, што пераважная колькасць незарэгістраваных ініцыятыўных групаў былі групамі па вылучэнні ў кандыдаты дэпутатаў асобаў, якія з’яўляюцца сябрамі дэмакратычных партый ці незалежнымі грамадскімі дзеячамі.

Вынікі рэгістрацыі ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты
сябраў дэмакратычных палітычных партый

Партыя БНФ
пададзена на рэгістрацыю: 38
зарэгістравана: 32
адмоўлена ў рэгістрацыі: 6

АГП
пададзена на рэгістрацыю: 54
зарэгістравана: 51
адмоўлена ў рэгістрацыі: 3

ПКБ
пададзена на рэгістрацыю: 24
зарэгістравана: 21
адмоўлена ў рэгістрацыі: 3

БСДГ
пададзена на рэгістрацыю: 16
зарэгістравана: 13
адмоўлена ў рэгістрацыі: 3

Партыя працы
пададзена на рэгістрацыю: 6
зарэгістравана: 5
адмоўлена ў рэгістрацыі: 1

БСДП (НГ)
пададзена на рэгістрацыю: 50
зарэгістравана: 35
адмоўлена ў рэгістрацыі: 15

Адмовы ў рэгістрацыі ініцыятыўных груп у некаторых выпадках былі звязаны з фармальнымі недакладнасцямі, якія дапусцілі заяўляльнікі пры афармленні заяваў і спісаў ініцыятыўных груп. Асноўнымі недакладнасцямі былі ўключэнне ў склад ініцыятыўных груп непаўнагадовых грамадзян альбо неграмадзян Рэспублікі Беларусь. Акруговыя камісіі, якія ў адпаведнасці з п. 5 арт. 42 Выбарчага кодэкса павінны садзейнічаць арганізацыі вылучэння кандыдатаў у дэпутаты, у большасці выпадкаў не ўказвалі заяўляльнікам на неабходнасць выправіць тыя ці іншыя дапушчаныя імі памылкі ў афармленні спісаў сябраў ініцыятыўных груп, а ўтойвалі гэтую інфармацыю да моманту рэгістрацыі. Такім чынам, акруговыя камісіі замест садзейнічання вылучэнню кандыдататаў прадэманстравалі пэўную зацікаўленасць у нерэгістрацыі ініцыятыўных груп незалежных ад улады асобаў, які прапаноўваліся да вылучэння.
Асноўнай падставай для нерэгістрацыі ініцыятыўных груп было парушэнне арт. 5 ВК. У адпаведнасці з гэтым артыкулам, выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў з’яўляюцца свабоднымі: выбаршчык асабіста вырашае, ці прымаць яму ўдзел у выбарах, за каго галасаваць на выбарах.
У большасці выпадкаў падцвярджэннем парушэння прынцыпу свабоднага ўдзелу ў выбарах былі пісьмовыя заявы на імя акруговых камісій сябраў ініцыятыўных груп. У заявах гэтыя людзі ўказвалі, што былі ўключаныя ў склад ініцыятыўных груп без іх ведама, у выніку падману ці ціску з боку асобы, якая збіралася вылучацца ў якасці кандыдата ў дэпутаты.

Адразу пасля пачатку працэдуры рэгістрацыі ініцыятыўных груп акружнымі камісіямі з розных частак Беларусі пачалі паступаць звесткі аб ціску, які аказваўся прадстаўнікамі выканаўчых уладаў, кіраўнікоў дзяржаўных прадпрыемстваў, а ў некаторых выпадках – і самімі акруговымі камісіямі, на сябраў ініцыятыўных груп. Аналіз атрыманай інфармацыі дазваляе сцвярджаць пра спланаваную кампанію ў межах усёй краіны. Пры гэтым улады актыўна выкарыстоўвалі ціск на грамадзян, якія працуюць на дзяржаўных прадпрыемствах на падставе заключаных кароткатэрміновых кантрактаў, пагражаючы непрацягненнем кантракту ў выпадку адмовы пісьмова падцвердзіць факт недабраахвотнага ўваходжаня ў склад ініцыятыўнай групы.

Так, 4 жніўня ў акруговую выбарчую камісію Барысаўскай гарадзкой выбарчай акругі №77 падаў дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы сябра Партыі БНФ Сяргей Салаш. На наступны ж дзень на сяброў ініцыятыўнай групы пачаў аказвацца вельмі моцны ціск. Некаторым з іх пачалі паступаць ананімныя тэлефанаванні і патрабаванні пацвердзіць недабраахвотнасць іх уваходжаньня ў ініцыятыўную групу С. Салаша. 8 жніўня прадстаўнікі акруговай выбарчай камісіі, якія не прадставіліся, прыйшлі дадому да Тамары Садчанка і пад ціскам прымусілі пісьмова адмовіцца ад яе сяброўства ў ініцыятыўнай групе С. Салаша. Пасьля размовы з С. Салашам жанчына напісала ў акруговую камісію заяву, у якой указала на ціск з боку выбарчай камісіі і пацвердзіла сваё дабраахвотнае жаданне з’яўляцца сябрам ініцыятыўнай групы. Тады 9 жніўня кіраўніцтва аднаго з дзяржаўных прадпрыемстваў, на якім працуе сябра той самай ініцыятыўнай групы Галіна Башкова, прыехала да яе на лецішча і пад пагрозай непрацягнення з ёй працоўнага кантракту запатрабавала напісаць заяву і выйсці з ініцыятыўнай групы. Жанчына, баючыся згубіць працу, была вымушаная напісаць такую заяву. На падставе гэтай заявы акруговая камісія прыняла рашэньне аб нерэгістрацыі ініцыятыўнай групы Сяргея Салаша.

На ініцыятыўную групу сябра АГП Генадзя Воранава (Полацкая гарадзкая выбарчая акруга № 28) быў аказаны ціск па месцы вучобы (Полацкі Дзяржаўны Унівэрсітэт) – ім пагражалі будучымі праблемамі з вучобай. З-за гэтага большая частка сябраў ініцыятыўнай групы была вымушаная ў пісьмовай форме адмовіцца ад удзелу ў ёй. Яны пагаджаліся ўдзельнічаць у кампаніі кандыдата, але без пазначэння іх прозвішча ў спісах ініцыятыўнай групы. Кандыдату адмовілі ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы.

6 жніўня Аляксандр Мілінкевіч падаў у акруговую выбарчую камісію Шчучынскай выбарчай акругі № 62 спіс сябраў сваёй ініцыятыўнай групы. Заяву аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы прыняў старшыня камісіі Іван Сакалоўскі, які адначасова з’яўляецца намеснікам старшыні Шчучынскага райвыканкама. У гэты ж дзень адбылася размова дырэктаркі Берштаўскай базавай школы з адным з сяброў ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча, настаўніцай гэтай жа школы Марыяй Будзько. Падчас размовы дырэктарка школы паведаміла, што выконвае патрабаванне загадчыка аддзела адукацыі Шчучынскага райвыканкама Уладзіміра Дубка, і прапанавала настаўніцы адмовіцца ад удзелу ў выбарчай кампаніі. У іншым выпадку, па словах дырэктаркі, загадчык раённага аддзела адукацыі папярэдзіў, што Марыя Будзько можа страціць працу. Таксама, па словах дырэктаркі, Уладзімір Дубок паведаміў, што настаўніцай ужо займаецца КДБ.

Аказанне ціску на сябраў ініцыятыўных груп з боку прадстаўнікоў выканаўчых уладаў, акружных камісій, кіраўнікоў прадпрыемстваў, на якіх працуюць сябры ініцыятыўных груп, з’яўляецца новым механізмам кантролю над выбарчым працэсам, парушае прынцыпы свабоднага ўдзелу ў выбарах, парушае выбарчыя правы грамадзян краіны.
Ціск на сяброў ініцыятыўных груп з боку выканаўчых уладаў і акруговых камісіяў з мэтай нерэгістрацыі такіх груп варта расцэнваць як сур’езныя перашкоды, скіраваныя на абмежаванне магчымасцяў незалежных дэмакратычных кандыдатаў на ўдзел у выбарах.

3. Абскарджанне рашэнняў акруговых камісій аб адмове ў рэгістрацыі ініцыятыўных груп

Артыкулам 65 Выбарчага кодэкса прадугледжана працэдура абскарджання рашэння акруговай камісіі аб адмове ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы. Рашэннне акруговай камісіі ў трохдзённы тэрмін абскарджваецца ў Цэнтральную камісію, а рашэнне Цэнтральнай камісіі ў трохдзённы тэрмін можа быць абсарджана ў Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым скарга павінна быць падпісана большай паловай сябраў ініцыятыўнай групы.
У 27 выпадках рашэнні акруговых камісій аб адмове ў рэгістрацыі ініцыятыўных груп абскарджваліся ў Цэнтральнай камісіі. Пяць скаргаў аб адмове ў рэгістрацыі ініцыятыўных груп па вылучэнні ў якасці кандыдатаў у дэпутаты былі задаволены. 6 скаргаў аб адмове ў рэгістрацыі ініцыятыўных груп пасьля незадавальненьня іх Цэнтральнай камісіяй былі пададзеныя ў Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь.
Улічваючы, што даказаць факт ціску на сябраў ініцыятыўных груп з боку мясцовых выканаўчых органаў, кіраўнікоў прадпрыемстваў і прадстаўнікоў акруговых камісій (якія часта адначасова з’яўляюцца прадстаўнікамі мясцовых выканаўчых уладаў) ва ўмовах запалохвання і ціску на патэнцыйных сведак амаль немагчыма, частка асобаў, якія вылучаліся ў якасці кандыдатаў у дэпутаты, наогул адмовілася абскарджваць рашэнні акруговых камісій. Так, сябры БСДП (НГ) у большасці выпадкаў вырашылі не абскарджваць рашэнні акруговых камісій ў Цэнтральную камісію ў сувязі з бесперспектыўнасцю такіх абскарджванняў.
Па словах старшыні Цэнтральнай камісіі Л. Ярмошынай, “за такія дзеянні прадугледжаная адміністратыўная ці крымінальная адказнасць – у залежнасці ад ступені ціску. Цэнтральная камісія не мае права ўзбуджаць крымінальныя ці адміністратыўныя справы, таму ўсе скаргі па такіх выпадках перададзены ў пракуратуру”. Такім чынам, Цэнтральная камісія фактычна ўхілілася ад разгляду скаргаў на рашэнні акруговых камісій аб нерэгістрацыі ініцыятыўных груп па сутнасці, паколькі ў сваіх скаргах заяўляльнікі прасілі адмяніць рашэньні акруговых камісій аб нерэгістрацыі ініцыятыўных груп, а не ставілі пытанне аб узбуджэнні крымінальных ці адміністратыўных справаў.
8 скаргаў на рашэнні акруговых камісій аб адмове ў рэгістрацыі ініцыятыўных груп, якія ўтрымлівалі інфармацыю пра аказаны на сябраў ініцыятыўных груп ціск з боку прадстаўнікоў выканаўчых уладаў, былі перададзеныя ў органы пракуратуры. Па словах старшыні Цэнтральнай камісіі Л. Ярмошынай, калі дадзеныя факты ўціску пацьвердзяцца, вінаватыя будуць прыцягнуты да адміністратыўнай ці крымінальнай адказнасці, а калі не – да адказансці за паклёп могуць прыцягнутыя самі заяўляльнікі. Пры гэтым у адпаведнасці з арт.65 ВК, на абскарджанне рашэння акруговых камісіяў даецца тры дні з моманту вынясення рашэння, і нават у выпадку, калі пракуратура ўстановіць факт ціску на сяброў ініцыятыўных груп, рашэнні аб нерэгістрацыі не будуць адмененыя.
Акрамя таго, перадача скаргаў ў пракуратуру далей можа быць выкарыстана як магчымасць аказання ціску з боку праваахоўных органаў на будучых кандыдатаў у дэпутаты.

4. Высновы:

1. Адметнасцю дадзенага этапу выбарчай кампаніі з’яўляецца параўнальна вялікая колькасць адмоваў у рэгістрацыі ініцыятыўных груп грамадзян.
2. Асноўнай падставай для нерэгістрацыі ініцыятыўных груп служыць вольнае трактаванне арт.5 ВК Рэспублікі Беларусь.
3. Відавочна праводзіцца спланаваная ўладамі кампанія запалохвання і ціску на сябраў ініцыятыўных груп прадстаўнікоў дэмакратычных партый і грамадска-палітычных дзеячоў, якія прапаноўваліся для вылучэння ў якасці кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
4. Мае месца грубае ўмяшальніцтва органаў выканаўчай улады у выбарчы працэс і парушэнне выбарчага заканадаўства з боку выбарчых камісіяў.
5. На дадзеным этапе выбарчы працэс не адпавядае міжнародным стандартам правядзення выбараў: прынцыпам галоснасці, адкрытасці, а таксама назіраецца грубае парушэнне прынцыпу свабоднага ўдзелу ў выбарах, выбарчых правоў грамадзян краіны.

6. Дадаткі
Скаргі, пададзеныя на адмовы ў рэгістрацыі ініцыятыўных груп

У Цэнтральную камісію Рэспублікі Беларусь
па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферендумаў
220030
г. Мінск, вул. Савецкая , д.11 (Дом урада)
Дашкевіча Дзмітрыя Вячаслававіча
Орган, дзеянні якога абскарджваюцца:
Акруговая выбарчая камісія Купалаўскай выбарчай акругі №97
па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ІІІ склікання.

СКАРГА
на адмову ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы грамадзян.

10 жніўня 2004 г. намі ў адпаведнасці з патрабаваннем арт. 65 Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь былі перададзены ў акруговую выбарчую камісію Купалаўскай выбарчай акругі №97 неабходныя дакументы па рэгістрацыі ініцыятыўнай групы грамадзян па вылучэнні мяне кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Спіс грамадзян, якія пагадзіліся ўвайсці ў маю ініцыятыўную групу, быў скаладзены ў адпаведнасці з патрабаваннем выбарчага заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
10.08.2004 г. рашэннем камісіі нам было адмоўлена ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы грамадзян на падставе ўваходжання ў групу асобы, якая не дасягнула 18 гадоў. Копію пратакола паседжання акруговай камісіі я атрымаў 16.08.2004 г.
Дадзенае рашэнне камісіі не адпавядае рэчаіснасці па наступных падставах:
1. У спісе ініцыятыўнай групы грамадзян былі пазначаны дата, месяц і год нараджэння грамадзяніна Рэспублікі Беларусь Завідава Аляксея Валер’евіча ў строгай адпаведнасці з вышэйадзначанымі дадзенымі пашпарту грамадзяніна.
2. Выбарчая камісія надумана пазначыла дату нараджэння Завідава Аляксея Валер’евіча 29.11.1986 г. Насамрэч згаданы грамадзянін нарадзіўся 29.11.1984 г. Дадзены факт падцвярджаецца пашпартам асобы.
На падставе вышэйзгаданага і кіруючыся арт. 65 ВК Рэспублікі Беларусь, просім:
1. правесці праверку дадзеных фактаў;
2. адмяніць рашэнне аб нерэгістрацыі ініцыятыўнай групы грамадзян;
3. абавязаць акруговую выбарчую камісію Купалаўскай выбарчай акругі № 97 зарэгістраваць ініцыятыўную групу аб вылучэнні Дашкевіча Дзмітрыя Вячаслававіча кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ІІІ склікання.
Да скаргі дадаецца:
1. спіс членаў ініцыятыўнай групы грамадзян;
2. копія выняткі з пратакола №3 пасяджэння акруговай выбарчай камісіі Купалаўскай выбарчай акругі №97;
3. копія пашпарта Завідава Аляксея Валер’евіча;
4. спіс членаў ініцыятыўнай групы, якія падалі дадзеную скаргу.

17.08.2004г.

В Центральную комиссию Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов
220010, г. Минск, ул. Советская, 11
(Дом правительства)
Лица, подающие жалобу:
Члены инициативной группы по выдвижению Салаша Сергея Александровича кандидатом в депутаты Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь по Борисовскому городскому избирательному округу № 77
(список заявителей прилагается)
Орган, действия которого обжалуются:
Окружная избирательная комиссия Борисовского городского
избирательного округа № 77
г. Борисов, ул. Чапаева, 6, каб 407


Жалоба
на решение окружной избирательной комиссии
об отказе в регистрации инициативной группы

4 августа 2004 г. в соответствии со ст. 65 ?#152;збирательного кодекса Республики Беларусь мы обратились в окружную избирательную комиссию Борисовского городского избирательного округа № 77 с заявлением о регистрации инициативной группы по выдвижению кандидатом в депутаты Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Салаша Сергея Александровича по Борисовскому городскому избирательному округу № 77.
Своим решением от 9 августа 2004 г. данная окружная избирательная комиссия отказала нам в регистрации инициативной группы по выдвижению кандидатом в депутаты Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Салаша Сергея Александровича.
В своем решении избирательная комиссия ссылается на ст. 5 , на ч. 2 ст. 65 ?#152;збирательного кодекса, так как якобы при формировании инициативной группы не был соблюден принцип свободного участия в выборах.

Считаем этот отказ незаконным по следующим основаниям:
1. В установленный законом срок нами были поданы все требуемые законом документы, необходимые для регистрации инициативной группы по выдвижению кандидата в депутаты Палаты представителей.
Все члены инициативной группы вошли в её состав по собственной воле, добровольно и без какого-либо принуждения. Все члены инициативной группы осознавали то, что в их функциональные обязанности входит сбор подписей среди граждан, проживающих на территории избирательного округа. Мы представили все документы, необходимые для регистрации инициативной группы по выдвижению кандидата в депутаты, документы были оформлены надлежащим образом в соответствии с требованиями ст. 65 ?#152;збирательного Кодекса.
2. В процессе проверки документов о регистрации инициативной группы членами окружной избирательной комиссии осуществлялось давление и запугивание членов нашей инициативной группы. Так, к члену инициативной группы Башковой Галине ?#152;вановне пришли представители окружной избирательной комиссии вместе с руководством предприятия, где она работает, с требованием отказаться от участия в инициативной группе и подписать соответствующее заявление. В противном случае ей указывалось на возможность в дальнейшем не заключить с ней трудовой контракт, на основании которого она на данный момент работает. Таким образом, члены окружной комиссии оказывали незаконное давление на членов нашей инициативной группы с целью принудить их отказаться от участия в инициативной группе. Данные действия окружной избирательной комиссии грубо нарушают ст. 5 ?#152;збирательного кодекса Республики Беларусь.
3. Учитывая, что в нашу инициативную группу вошло 43 гражданина Республики Беларусь, обладающих избирательным правом, наличие отказа одного из граждан на вхождение в инициативную группу не может являться основанием к нерегистрации инициативной группы, так как в данном случае остаются выполнены все требования, предусмотренные ст. 65 ?#152;збирательного кодекса, в том числе количественный состав инициативной группы является достаточным для её регистрации.
4. Решение об отказе в регистрации инициативной группы является немотивированным, поскольку не содержит указания на факты, свидетельствующие о нарушении требований законодательства при создании инициативной группы.

Считаем, что данное незаконное и необоснованное решение окружной избирательной комиссии нарушает наши права и законные интересы.
На основе вышезложенного и в соответствии со ст. 65 ?#152;збирательного кодекса, ПРОС?#152;М:

1. Провести всестороннюю проверку изложенных в данной жалобе фактов;
2. Отменить решение окружной избирательной комиссии Борисовского городского избирательного округа № 77от от 9 августа 2004 г.;
3. Обязать окружную избирательную комиссию Борисовского городского избирательного округа № 77 произвести регистрацию инициативной группы по выдвижению кандидатом в депутаты Палаты Представителей Национального Собрания Республики Беларусь Салаша Сергея Александровича по Борисовскому городскому избирательному округу №77;

К жалобе прилагаются:
1. Список членов инициативной группы, подписавших данную жалобу;
2. Копия решения об отказе в регистрации инициативной группы;
3. Копия списка членов инициативной группы.

10.08.2004 г.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства