viasna on patreon

25 жніўня Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь пакінуў у сіле папярэджаньне, вынесенае Міністэрствам юстыцыі Партыі БНФ.

2004 2004-08-25T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Судовы працэс пачаўся 23 жніўня. Партыя БНФ аспрэчвала папярэджаньне, вынесенае ў ліпені за тое, што партыя ў якасьці ўдзельніка незарэгістраванага аб’яданьня Народная кааліцыя “Пяцёрка плюс” на старонках недзяржаўнай газеты “Народная воля” заклікала людзей прыняць удзел у акцыі салідарнасьці з газетай “Ланцуг нераўнадушных чытачоў”.

Свае доказы Міністэрства ў асобе сьпецыяліста Неанілы Фішкніай пабудавала на публікацыях у СМІ, дзе паведамлялася пра стварэньне Народнай кааліцыі, а таксама былі скарыстаныя некалькі інтэрвью старшыні Партыі БНФ Вінцука Вячоркі, дзе ён вызказваўся ад імя кааліцыі “Пяцёрка плюс”.

Інтарэсы Партыі БНФ у судзе прадстаўлялі юрысты Уладзімір Лабковіч і Юры Чавусаў “Мы не мелі ілюзіяў адносна вынікаў працэсу”, - пракаментваў судовае рашэньне Юры Чавусаў. “У нашай краіне адсутнічае незалежная судовая сістэма і суд не выступае ў якасьці незалежнага інстытута ў вырашэньні спрэчак”, -- заявіў Уладзімір Лабковіч.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства