"Рэпарцёры без межаў" асуджаюць прыпыненне недзяржаўных беларускіх выдананняў
2-га верасня міжнародная арганізацыя "Рэпарцёры бязь межаў" рэзка асудзіла прыпыненне сатырычнай газеты "Навінкі" беларускімі ўладамі, падкрэсліўшы небяспеку гэткай тэндэнцыі ў перыяд падрыхтоўкі да парламенцкіх выбараў.
"У гэткі час павелічэнне колькасці прыпыненняў смелых, адкрытых медыяў па фармальных адміністратыўных прычынах з'яўляецца трывожным сігналам," - адзначыла міжнародная арганізацыя, якая змагаецца за свабоду прэсы. "Сістэматычнае падаўленне незалежнай прэсы абсалютна несумяшчальнае з правядзеннем свабодных выбараў".
"Мы некалькі разоў прасілі міністра інфармацыі Уладзіміра Русакевіча, які 27 жніўня на тры месяцы зачыніў "Навінкі", не прыпыняць медыяў пад час выбарчай кампаніі. Ён не адказаў на гэты запыт, які быў відавочна праігнараваны", - канстстуюць "Рэпарцёры без межаў".
"Рэпарцёры" нагадваюць, што 3-га чэрвеня міністр інфармацыі прыпыніў таксама тыднёвік "Рабочая салідарнасць", а 16-га жніўня - незалежны тыднёвік "Новая газета Сморгони", -- паведамляе прэс-служба ГА БАЖ.