Міжнародная Хельсінкская федэрацыя правоў чалавека асудзіла прысуд Валерыю Леванеўскаму і Аляксандру Васільеву
https://spring96.org./be/news/1598
2004
2004-09-08T10:00:00+0300
2004-09-08T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Выканаўчы дырэктар фэдэрацыі Арон Роўдз назваў судовы працэс у Горадні палітычна матываваным.
(Роўдз: ) “Гэта палітычна матываванае абвінавачваньне, і гэта ёсьць вынікам судовых дзеяньняў, на якія таксама, мажліва, паўплывала палітыка. Наша арганізацыя выступае супраць такога кшталту прысудаў. Мы лічым, што беларускія ўлады парушаюць палітычныя правы гэтых людзей. І гэта ёсьць часткай працэсу, накіраванага на перашкоды ў разьвіцьці дэмакратыі ў Беларусі”.
Міжнародная Хэльсынская фэдэрацыя адзначыла, што беларускія ўлады парушаюць права ствараць апазыцыйную партыю ды арганізоўваць страйкам, -- паведаміла Радыё Свабода.