У Мінску падчас студэнцкай акцыі "Шэсьце бяздомных студэнтаў" затрыманыя некалькі чалавек.
16 верасьня ЗАДЗІНОЧАНЬНЕ БЕЛАРУСКІХ СТУДЭНТАЎ( ЗБС) арганізавала акцыю "Шэсьце бяздомных студэнтаў", прысьвечаную актуальнай праблеме беларускага студэнта -- праблеме інтэрнатаў. Акцыя "Шэсьце бяздомных стэдэнтаў" мела на мэце нагадаць і прыцягнуць увагу да праблем і недасканаласьці сыстэмы адукацыі. Улады краіны робяць прыгожыя заявы з экранаў тэлевізараў пра штогадовае павялічэньне колькасьці студэнтаў зь сельскай мясцовасьці. Пры гэтым нічога ня робіцца, каб забясьпечыць іх жыльлём на час навучаньня. Удзельнікі акцыі разам з сымбалямі бяздомнага жыцьця (раскладушкамі, намётамі, спальнікамі, рондлямі, лямпамі, лыжкамі і г.д.) планавалі прайсьці па шляху Чыгуначны вакзал (прытулак бяздомных) - Фізычны корпус БДУ, БДПУ ім. М.Танка -- Міністэрства адукацыі (вул. Савецкая 9).
Але акцыя была перапыненая каля Фізычны корпусу БДУ -- супрацоўнікі міліцыі затрымалі некалькі чалавек, якія несьлі раскладушку. Затрыманыя разам з раскладушкай былі дастаўленыя ў РУУС Цэнтральнага раёну г.Мінску. Пакуль што вядома прозьвішча толькі аднаго з затрыманых – Сяржук Семянюк.