viasna on patreon

21 кастрычніка ў судзе Кастрыніцкага раёну г. Мінска адбываўся разгляд грамадзянскай справы па іску сьледчага па асабліва важных справах Рэспубліканскай пракуратуры Вячаслава Цераховіча. Адным з адказчыкаў зьяўляецца карэспандэнт «Белорусской деловой газеты» па Гомелі і Гомельскай вобласьці Ірына Макавецкая. Судовыя слуханьні па гэтай справе працягнуцца 18 лістапада.

2002 2002-10-21T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

21 кастрычніка на пачатку слуханьняў суд не задаволіў хадайніцтва сьледчага Вячаслава Цераховіча аб дадатковых іскавых патрабаваньнях. Справа ў тым, што ў дадатковай іскавой заяве сьледчы Цераховіч патрабаваў абвяржэньня інфармацыі, распаўсюджанай праз агенцтва БелаПАН і разьмешчанай ў газеце і «Наша Свабода». Суд Кастрыніцкага раёну палічыў, што гэты іск можа разглядацца іншым судом па месцы знаходжанья газеты «Наша свабода» і БелаПан.

Журналістка Ірына Макавецкая заявіла хадайніцтва, каб яе другім прадстаўніком у грамадзянскім працэсе быў намесьнік старшыні Беларускага Хельсінкскага Камітэту Гары Паганяйла. Нагадаем, што 2 кастрычніка, у пачатку судовага працэсу прадстаўніком Ірыны Макавецкай быў заяўлены юрыст Беларускай Асацыяцыі Журналсітаў Андрэй Бастунец.

Гары Паганяйла заявіў хадайніцтва аб спыненіні працэса ў «у сувязі з адсутнасьцю прадмета спрэчкі».

У разглядзе грамадзянскага іску сьледчага Цераховіча абвешчаны перапынак да 18 лістапада 2002 года.


Варта нагадаць, што сьледчы па асабліва важных справах Рэспубліканскай пракуратуры Вячаслаў Цераховіч падаў у суд Кастрыніцкага раёну г. Мінску іскавую заяву аб абароне гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі.

У Беларусі журналісты, якія пішуць на тэму правоў чалавека і крытыкуюць дзеяньні ўладаў, рызыкуюць стаць аб’ектам судовага перасьледу з боку службовых асобаў. Карэспандэнт «Белорусской деловой газеты» па Гомелі і Гомельскай вобласьці Ірына Макавецкая падрабязна асьвятляла на старонках незалежнай прэсы “справу ўрачоў” – судовы працэс па справе аб хабарніцтве сярод супрацоўнікаў Гомельскага медінстытуту. Варта нагадаць, што судовы працэс у Гомелі меў вялікі рэзананс і прыцягнуў увагу міжнароднай грамадзкасьці. У зале судовых паседжаньняў прысутнічалі прадстаўнікі шматлікіх беларускіх і міжнародных праваабарончых арганітзацыяў, у тым ліку і Amnesty Internationale.

Крымінальная справа мела неадназначны характар, грамадзкая думка схілялася да таго, што суд над кіраўніцтвам інстытуту выкліканы навуковай дзейнасьцю прафесара Юрыя Бандажэўскага па вывучэньні разбуральнага ўзьдзеяньня малых дозаў радыяцыі на арганізм чалавека. Акрамя таго, на судовым працэсе былі агучаныя шматлікія факты жорсткага, негуманнага абыходжаньня з падсьледнымі, факты псіхалагічнага ўціску і нават выкарыстаньня псіхатропных сродкаў у адносінах да прарэктара Ўладзіміра Раўкова.

Сьледчы Церашковіч лічыць , што “зьвесткі, распаўсюджаныя як Маковецкай, так і рэдакцыяй, не адпавядаюць сапраўднасьці, умаляюць у грамадскай думцы мое гонар, годнасьць і дзелавую рэпутацыю”.

Інфармацыйны аддзел ПЦ “Вясна”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства