viasna on patreon

“Персанальная адказнасьць” чакае міністраў і кіраўнікоў вертыкалі, калі да 6 кастрычніка ўсе дзяржслужачыя ня будуць пераведзеныя на працоўныя кантракты

2004 2004-09-22T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Праваабарончы цэнтр “Вясна” патрапіў вельмі цікавы дакумет, зьмест якога старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі адназначна ахаракрэрызаваў як “запрыгоньваньне беларускіх працоўных”.

Прыводзім дакумент цалкам:

СОВЕТ М?#152;Н?#152;СТРОВ РЕСПУБЛ?#152;К?#152; БЕЛАРУСЬ

1. А.В. Агееву, В.П.Астапову, М.?#152;. Боровому, А.Н.Куличкову, Г.Ф.Курочкину, В.В. Наумову, А.М.Русецкому, Ю.Л. Сивакову, Н.?#152;. Азаматову, В.В. Драница, Э.М.Нарышкину, М.?#152;.Поуху, Б.П.Сивому, М.В. Мясниковичу, К.А. Сумару, Н.Ф.Домашкевичу

Обращаю Ваше внимание на персональную ответственность за выполнение поручения Главы государства о заключении контрактов с работниками государственных организаций.
Прошу принять безотлагательные меры по активизации работы по переводу работников на контрактную форму найма в подчиненных организациях.
Виновных в невыполнении поручения Президента Республики Беларусь привлечь к ответственности.
О результатах выполнения данного поручения по состоянию на 30 сентября 2004 года информируйте Минтруда и соцзащиты до 6 октября 2004 г.

2. Н.П.Зайченко, В.?#152;.Зиновскому, Л.А. Постоялко, П.М.Семашко, Ю.М. Плескачевскому, В.С.Долженкову, Б.В.Батуре, В.П.Андрейченко, М.Я.Павлову, В.Б.Савченко, А.С.Якобсону

Прошу принять меры по завершению в подчиненных государственных организациях перевода работников этих организаций на контрактную форму найма.
О выполнении информируйте Минтруда и соцзащиты до 6 сентября 2004 г.

3. А.П.Моровой

Обобщенную информацию о переводе работников государственных организаций на контрактную форму найма внесите в Совет Министров до 9 октября 2004 г.

2 сентября 2004 г.
№30/223-522-ДСП А. Кобяков

Обращает внимание печать, на которой указано: Могилевский областной исполнительный комитет, Режимно-секретный орган

Праваабарончы цэнтр «Вясна» расцэньвае гэты дакумент як цалкам незаконны. Дадзены дакумент паказвае, што існуе нейкае «паручэньне» кіраўніка дзяржавы аб татальным пераводзе ўсіх дзяржаўных служачых на кантракты. Наколькі нам вядома, існуе Дэкрэт прэзідэнта, які прадастаўляе права наймальніку пераводзіць работнікаў на кантрактную сістэму, у тым ліку якія працуюць па бестэрміновай працоўнай дамове, Але, згодна з Дэкрэтам, перавод на кантрак павінен быць абумоўлены пэўнымі варункамі: павінна быць працоўная неабходнасьць, напрыклад, калі ўстанаўліваецца новы графік працы, уводзяцца новыя абавязацельствы для работніка. Сыходзячы з гэтага дакумента, бачна, што проста ставіцца задача татальнага пераводу, незалежна ад наяўнасьці працоўнай неабходнасьці, на кантрактную форму працы.
Мы лічым, што гэта робіцца дзеля таго, каб зрабіць падкантрольнымі ўсіх працоўных у краіне напярэдадні выбараў і рэферэндуму. Калі чалавек будзе залежны ад свайго наймальніка, калі будзе баяцца згубіць працу (у асноўным у нас кантракты заключаюцца на год, а па сканчэньні тэрміну наймальнік мае права яго не працягваць без усялякіх тлумачэньняў і выплат кампенсацыяў), такімі людзьмі вельмі лёгка маніпуляваць як падчас рэферэндуму, так і падчас выбараў. На такіх людзей лёгка аказваць ціск і прымушаць браць удзел у датэрміновым галасаваньні, гэта і магчымасьць аказваць ціск на сябраў камісіяў, якія прадстаўляюць працоўныя калектывы і г.д.
Паказальна, што дадзены дакумент носіць сакрэтны характар. У нас ёсьць Закон аб дзяржаўных сакрэтах, дзе ўтрымліваеца пералік таго, што з'яўляецца дзяржаўнай таямніцай і разгалошваньне якой можа нанесьці шкоду тэрытарыяльнай цэласнасьці, абароназдольнасьці краіны і т.п., а засакрэчваньне інфармацыі аб пераводзе на кантракты – гэта, адпаведна, паказвае, што мэтай з'яўляецца поўнае бяспраўе працоўных напярэдадні вялікіх палітычных кампаніяў. Таму і дата «выкананьня дадзенага даручэньня» -- 6 кастрычніка. Бяспраўнымі людзьмі вельмі лёгка маніпуляваць.

P.S. Па тэхнічных прычынах мы не можам зьмясьціць копію дадзенага дакумента на сайце ці даслаць у электронным выглядзе, але вы можаце атрымаць яе па факсе Праваабарончага цэнтру “Вясна”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства