viasna on patreon

Журналісту недзяржаўнай газеты "Ганцавіцкі час" адмовілі ў доступе да інфармацыі

2004 2004-09-22T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

21-га верасня галоўнаму рэдактару недзяржаўнай газеты "Ганцавіцкі час" Пятру Гузаеўскаму (ТАА Выдавецкі дом "Інтэкс-прэс") адмовілі ў праве на атрыманне інфармацыі. У гэты дзень ён прыйшоў на адкрытае паседжанне 10-й сесіі раённага Савета дэпутатаў, на парадку дня якой было пытанне добраўпарадкавання горада Ганцавічы і раёна. Аднак старшыня Савета дэпутатаў Барыс Асаўцоў, прэзентуючы мясцовых дэпутатаў і гасцей сесіі, у самым пачатку паседжання звярнуў увагу прысутных на тое, што ў залі знаходзіцца рэдактар недзяржаўнай газеты. Ён жа прапанаваў вырашыць пытанне прысутнасці журналіста на сесіі шляхам галасавання. За тое, каб дазволіць П. Гузаеўскаму прысутнічаць на паседжанні, не прагаласаваў ніхто; супраць - пяцёра (у залі прысутнічалі каля ста чалавек). За выдаленне журналіста з залі актыўна выступаў старшыня Ганцавіцкага райвыканкама Уладзімір Столяр, а начальнік Ганцавіцкага РАУС пагражаў сп-ру Гузаеўскаму адміністратыўнай адказнасцю. Аргументы журналіста наконт таго, што ён выконвае свае прафесійныя абавязкі, не былі ўлічаныя.

У той жа час, карэспандэнты раённай газеты "Советское Полесье" прысутнічалі на сесіі раённага Савета дэпутатам ад пачатку да канца.

Аналагічны выпадак з адмовай П. Гузаеўскаму ў інфармацыі адбыўся 28-га жніўня. Міліцыя не дазволіла журналісту прысутнічаць на раённай канферэнцыі работнікаў адукацыі, што праходзіла ў будынку сярэдняй школы №3. (Служба маніторынга ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў")

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства