Суд па справе Юрася Алейніка адбудзецца 4 ліпеня
У часе ўчарашняй сустрэчы бакоў суддзя выдаліла з памяшканьня грамадзкага абаронцу адлічанага з-за сваёй грамадскай дзейнасьці студэнта Алега Гулака.
Паводле загаду судзьдзі Пракаповіч прадстаўнік Акадэміі кіраваньня прадставіў неабходныя дакумэнты, сярод якіх копія Статуту навучальнай установы, загады аб залічэньні на вучобу і адлічэньня Юрася Алейніка, пратаколы паседжаньняў і г.д. Судзьдзя выдаліла з памяшканьня грамадзкага абаронцу Алега Гулака на той падставе, што той нібыта ня мае паўнамоцтваў прадстаўляць інтарэсы студэнта ў судзе.
Юрась Алейнік настойвае, што ягонае адлічэньне сьведчыць пра дыскрымінацыю і парушэньн яго канстытуцыйных правоў. На яго думку, каб давесьці факт дыскрымінацыі, суд павінен азнаёміцца з вучэбнымі журналамі ўсіх групаў 4?га курсу Акадэміі.
Судзьдзя Пракаповіч паведаміла, што рашэньне аб такой экспэртызе будзе прынятае ў часе бліжэйшага судовага паседжаньня. Яно адбудзецца 4 ліпеня ў судзе Кастрычніцкага раёну (вул. Сямашка, 33) ў 14.00, каб. 2106.