У Гародні затрыманы ўдзельнікі флэш-мобу
https://spring96.org./be/news/17397
2007
2007-07-03T15:05:56+0300
2007-07-03T15:05:56+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
6 актывістаў руху ў абарону гістарычнай спадчыны Гародні, якая па-варварску знішчаецца сёньня, былі затрыманыя міліцыянтамі 3 ліпеня. Удзельнікі акцыі знаходзяцца ва ўпраўленьні міліцыі Ленінскага раёну Гародні. Як стала вядома ПЦ “Вясна”, сярод затрыманых Алесь Залеўскі і Франак Вячорка. Прозвішчы астатніх зараз высвятляюцца. На вуліцы Савецкай абласнога цэнтру актывісты руху ў абарону гістарычнай Гародні трымалі расцяжку і дзіцячыя цацкі: рыдлёўкі ды экскаватар. Меркавалася з дапамогай іх пабудаваць хаткі з пяску, каб затым іх разбурыць. Аднак мясцовыя стражы парадку ўгледзелі ў дзеяньнях моладзі небяспеку для грамадскага парадку і затрымалі іх.