Затрыманых удзельнікаў флэш-мобу у Гародні выпусьцілі з пастарунку
https://spring96.org./be/news/17400
2007
2007-07-04T09:12:32+0300
2007-07-04T09:12:32+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Затрыманых у Горадні 3 ліпеня ўдзельнікаў флэш-мобу выпусьцілі каля 18 гадзінаў.
Як паведаміў адзін зь іх, Алесь Залеўскі, міліцыянты доўга ня ведалі, што рабіць з затрыманымі, якія насамрэч не ўчынілі ніякага правапарушэньня: проста ішлі па вуліцы, зьвяртаючы на сябе ўвагу мінакоў сваім выглядам, а ня дзеяньнямі.
Паводле Алеся Залеўскага, на двух з дзевяцярых затрыманых міліцыянты мелі намер скласьці пратакол, а таксама гразіліся пакінуць іх у ізалятары. Аднак урэшце ўва ўсіх затрыманых узялі расьпіску аб тым, што яны болей ня будуць ладзіць флэш-мобаў: у адваротным выпадку яны будуць пакараныя. Пасьля гэтага затрыманых адпусьцілі.