viasna on patreon

Маладых абаронцаў Гародні пераследуе міліцыя

2007 2007-07-04T13:27:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Навучэнцаў гарадзенскіх школ, якія бяруць актыўны ўдзел у грамадзянскай кампаніі “Выратуем Гародню”, выклікаюць у інспекцыю па справах непаўнагадовых. Міліцыянты маюць намер паставіць маладзёнаў на ўлік, і гэтым самым перашкодзіць іх удзелу ў абароне роднага гораду.

Адной з першых выклік у міліцыю атрымала вучаніца гарадзенскай вечаровай школы № 2 Надзея Крапівіна. 4 чэрвеня Надзея, на знак пратэсту супраць разбурэння ўладамі флігеля палаца Тызенгаўза 18 стагоддзя, выйшла на пікет. Гэты грамадзянскі ўчынак дзяўчыны і стане галоўным пытаннем, якое будзе разглядаць камісія.

Паседжанне камісіі адбудзецца прыкладна праз тры тыдні. Надзея Крапівіна напісала заяву, што хоча каб на камісіі прысутнічалі яе прадстаўнікі – у тым ліку і журналісты.

Заклікаем усіх, хто трапляе пад які-кольвек пераслед з боку ўладу і міліцыі паведамляць нам: Гарадзенскі Рух За Свабоду, zasvabodu.hrodna@gmail.com. Толькі разам мы можам абараніць свае правы!


Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства