Дзесяць сутак за дробнае хуліганства - Павалу Серадзенку
https://spring96.org./be/news/17418
2007
2007-07-04T17:20:45+0300
2007-07-04T17:20:45+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Cёньня ў судзе Цэнтральнага раёна Менска праходзіць суд над затрыманымі 3 ліпеня старшынёй Рады моладзі БНФ Алесем Калітой і сябрам моладзі БНФ Павалам Серадзенкам. Пакуль вядома, што яны абвінавачваюцца ў дробным хуліганстве. Менавіта па гэтым артыкуле Адміністратыўнага кодэксу 10 суткамі арышту пакараны Павал Серадзенка. Прысуд Алесю Каліце пакуль не абвешчаны.
Як паведамлялася раней, у асабістых рэчах затрыманых знойдзены агітацыйныя матэрыялы. Ноч актывісты правялі ў спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку на вуліцы Акрэсьціна.