viasna on patreon

Акрэсцінскія служакі адмовіліся прыняць перадачу для Алеся Каліты

2007 2007-07-05T11:57:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыні Рады моладзі БНФ Алесю Каліце, які адбывае адміністратыўнае пакараньне у спецпрыёмніку-размеркавальніку на Акрэсціна сёньня адмовілі ў перадачы. Ён быў затрыманы ля управы БНФ 3 ліпеня у лёгкім летнім адзеньні (шортах і шлёпках).

Як стала вядома ПЦ “Вясна”, раніцай 5 ліпеня сябры праспрабавалі перадаць перадачу, у якой знаходзілася  вопратка і сродкі гігіены. Супрацоўнікі спецпрыёмніка-размеркавальніка адмовіліся прыняць перадачу, спаслаўшыся на тое, што яе можна перадаваць толькі блізкім сваякам.

На думку праваабаронцы Уладзіміра  Лабковіча, гэтае патрабаваньне не грунтуецца на існуючым законе, паколькі ў Працэсуальна-выканаўчым кодэксе Рэспублікі Беларусь адсутнічаюць абмежаваньні для асобаў, што маюць права перадаваць перадачы арыштаваным. Такой адмовай супрацоўнікі установы парушаюць закон і абмяжоўваюць правы і законныя інтарэсы моладзевага лідэра Алеся Каліты.

Нагадаем, што ўчора ў судзе Цэнтральнага раёна Алесь Каліта разам з сябрам моладзі БНФ Павалам Серадзенкам былі пакараныя па артыкулу 17.1 Адміністратыўнага кодэксу за нібыта дробнае хуліганства на 15 і 10 сутак арышту адпаведна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства