Эксперымент-правакацыя
Пракуратура Мiнскай вобласцi расследуе тры крымiнальныя справы ў дачыненнi да мiлiцыянераў, якiя парушылi закон пры правядзеннi аператыўных эксперыментаў па выяўленнi карупцыi i хабарнiцтва. Пра гэта паведамiў першы намеснiк пракурора Мiншчыны Мiкалай Пiлiнкевiч.
Па яго словах, у адным выпадку крымiнальная справа распачата ў сувязi з тым, што мiлiцыянеры правялi аператыўныя мерапрыемствы, нягледзячы на тое, што пракуратура адмовiла ў адпаведнай санкцыi.
У двух iншых выпадках праваахоўнiкi патрабавалi ад грамадзянiна прызнацца ў атрыманнi хабару, выкарыстоўваючы пазапраўныя дзеяннi, а таксама правакавалi i падбухторвалi грамадзянiна даць хабар службовай асобе. Пiлiнкевiч распавёў, што пазапраўныя метады ўжывалiся мiлiцыянерамi для таго, каб палепшыць паказчыкi службовай дзейнасцi.
Адзiн з падазроных знаходзiцца ў следчым iзалятары.
Пiлiнкевiч таксама адзначыў, што апошнiм часам пракуратура Мiнскай вобласцi ўсё часцей адмаўляе мiлiцыянерам у дачы санкцыi на правядзенне аператыўнага эксперыменту, паведамляе БЕЛТА.