viasna on patreon

Супраць Зьмітра Дашкевіча і Насты Азаркі могуць быць узбуджаны крымінальныя справы

2007 2007-07-06T16:42:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як стала вядома ПЦ “Вясна”, следчы Мінскай абласной пракуратуры Вітольд Аляксееў, якія вядзе крымінальную справу Івана Шылы, вылучыў ў асобную вытворчасць матэрыялы па факце адмовы ад дачы паказаньняў сведкам па справе Зьмітром Дашкевічам.

Дадзеныя матэрыялы зараз адпраўлены ў Шклоў, дзе адбывае пакараньне ў папраўчай калоніі Зьміцер Дашкевіч. На працягу дзесяці дзён іх павінна будзе разгледзець пракуратура шклоўскага раёна і прыняць рашэньне аб узбуджэньні крымінальнай справы ў адносінах да Зьміцера па артыкуле 402 КК РБ ( дача сведкам заведама непраўдзівых паказаньняў альбо адмова ад дачы паказанняў). Па версіі следчага, які апытваў Зміцера Дашкевіча па справе Івана Шылы ў калоніі горада Шклова, той нібыта адмовіўся ад дачы паказаньняў па справе.

Адначасова следчы Аляксееў вылучыў у асобную вытворчасцьць матэрыялы на Насту Азарку, якія накіраваны на разгляд пракурора Мінскай вобласьці. Варта нагадаць, што 5 сакавіка 2006 года ў адносінах да Насты Азаркі ўзбуджалася крымінальная справа па арт. 193.1 КК РБ (дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі). Але справа была спыненая. Не выключана, што ў дачыненьні да Насты Азаркі ізноў можа быць узбуджана крымінальная справа па гэтым жа артыкуле.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства