Сьвяткаваньне юбілею Янкі Купалы каштавала віцебскаму апазіцыянеру штрафу ў 10 базавых велічыняў
https://spring96.org./be/news/17457
2007
2007-07-08T15:53:33+0300
2007-07-08T15:53:33+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У суботу,7 ліпеня, Барыс Хамайда ў Віцебску выйшаў на вуліцу, каб адзначыць юбілей беларускага песьняра Янкі Купалы. У руках ён трымаў свежы нумар “Нашай нівы” з партрэтам Купалы і самаробны плакат. Гэта паслужыла падставай для яго затрыманьня. У той жа дзень у судзе Чыгуначнага раёна Віцебска ён быў пакараны штрафам у памеры 10 базавых велічыняў за ўдзел ў недазволеным пікетаваньні.