Крымінальная справа Яраслава Грышчэні падоўжаная яшчэ на 2 месяцы
https://spring96.org./be/news/17481
2007
2007-07-10T09:15:17+0300
2007-07-10T09:15:17+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Учора моладзевы актывіст Яраслаў Грышчэня позваю выклікаўся ў баранавіцкую раённую пракуратуру. Сьледчая Юлія Аскальдовіч паведаміла хлопцу, што ягоная крымінальная справа падоўжана яшчэ на два месяцы. Яраслава падазраюць у парушэньні артыкулу 193 КК «Дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі». У пятніцу ў суд перадалі аналягічную справу Івана Шылы, салігорца найхутчэй будуць судзіць у жніўні.
Таксама сёньня сьледчая Аскальдовіч сказала Грышчэню, каб праз два дні ён прайшоў псыханэўралягічную экспэртызу. У сераду Яраслаў, сапраўды, зьбіраецца ісьці ў баранавіцкі псыханэўралягічны дыспансэр на праверку.
Сёньня на ўправе БНФ мае адбыцца прэсавая канферэнцыя Івана Шылы і ЯраславаГрышчэні. Пачатак у 11-00